Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок | |
Дата нараджэньня | 19 студзеня 1972 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Дрэздэн, НДР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыкант, паэт |
Гады дзейнасьці | 1990 — цяпер |
Псэўданімы | Худрук, Юзик Килевич і Sergio Durruti |
Жанры | ска-панк панк стэб-рок рэгі |
Інструмэнты | гітара, маракасы, акардэон |
Псэўданімы | Міхалыч, Юзік Кілевіч |
Гурты | Brutto Ляпіс Трубяцкі Саша і Сірожа Крамбамбуля |
Лэйблы | Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца |
Узнагароды | |
Сайт | bruttonostra.com |
Сярге́й Уладзіме́равіч Міхало́к (нарадзіўся 19 студзеня 1972, Дрэздэн, Нямеччына) — беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор; да 2014 году вакаліст і галоўны ідэоляг беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Зь верасьня 2014 году — вакаліст гурту Brutto.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 19 студзеня 1972 году ў Дрэздэне, НДР. Пасьля жыў у Сыбіры і на Алтаі, у канцы 1980-х гадоў сям’я вярнулася ў Менск. Бацька Сяргея быў вайскоўцам, таму большую частку свайго дзяцінства Міхалок правёў у Нямеччыне. Удзельнічаў у розных конкурсах самадзейнасьці.
Скончыў Беларускі інстытут культуры. У 1990 годзе стаў ініцыятарам стварэньня гурту «Ляпіс Трубяцкі», лідэрам і практычна адзіным аўтарам песень якога зьяўляецца да цяперашняга часу. У сярэдзіне 1990-х супрацоўнічаў з тэатрам «Бамбукі» як рэжысэр, сцэнарыст і актор, пазьней працаваў таксама арт-дырэктарам ў клюбе «Аддис-Абеба» ў Менску.
Ад 2000 году — разам з Аляксеем «Хацонам» Хацкевічам удзельнік комік-дуэту «Саша і Сірожа», у межах якога выступаў у размоўным жанры на ТБ і радыё. У 2005 годзе выпусьціў ў яго межах музычны альбом «Ска-ты!». У 2001 годзе стаў адным з заснавальнікаў творчага аб’яднаньня «Дети солнца». У 2003—2004 гадох актыўна супрацоўнічаў з гуртом «Крамбамбуля». У 2007 годзе падчас канцэртаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» пачаў актыўна выступаць з паэзіяй, напісанай пад псэўданімам Юзік Кілевіч.
У верасьні 2014 году было абвешчана пра спыненьне існаваньня гурта «Ляпіс Трубяцкі», зь якога Міхалок перайшоў у новы праект пад назвай Brutto[1].
Адносіны зь беларускімі ўладамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2011 году пракуратура гораду Менску выклікала позвай Сяргея Міхалка, за абразу беларускіх уладаў, у прыватнасьці, за сьмелыя выказваньні ў адрас дзейнага прэзыдэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас аднаго з інтэрвію расейскім журналістам лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» выказаў рэзкую крытыку ў адрас Лукашэнкі:
Ніякі ён не прэзыдэнт. Ён сабраў вакол сябе «чорныя» брыгады і зладзіў генацыд беларускага народу. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і, у лепшым выпадку, заслугоўвае справядлівага суду. Але такія злачынцы як Лукашэнка, не пакідаюць сьведак сваіх злачынстваў.[2]
Яшчэ раней, у сакавіку 2011 году, гурт «Ляпіс Трубяцкі» трапіў у «чорны сьпіс»[3] творчых калектываў Беларусі за асуджэньне беларускай улады за разгон акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году[4].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая жонка — сьпявачка Алеся Бярулава. Мае сына Паўла ад першага шлюбу. Другая жонка — акторка Купалаўскага тэатру Сьвятлана Зелянкоўская, 13 лістапада 2013 году нарадзіўся сын Макар.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. МІХАЛОК СЯРГЕЙ (Михалок Сергей, Mihalok Siarhey) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 185–186. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Ляпіс Трубяцкі» падзяліўся на Trubetskoy і Brutto (відэа, апытанка)
- ^ Лідэр «Ляпіса Трубяцкога» пойдзе пад суд. «Маладая Гвардыя Адзінай Расеі» (2011/10/14). Праверана 2011/10/15 г.
- ^ У Беларусь вяртаюцца «чорныя спісы»? Навіна дня. TUT.BY (2011/03/02). Праверана 2011/10/15 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2011-05-23) Сяргей Міхалок: "Прысьпеў час казаць па-іншаму" (бел.). Свабода. Праверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Інтэрвію Сяргея Міхалка
- Михалок: Такія, як Някляеў, маюць надзею і нябесную мудрасьць
- Вершы Юзіка Кілевіча (Сяргея Міхалка)
- Інфармацыя на сайце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь» (рас.)
|