Капитал
Капитал | ||
---|---|---|
Альбом «Ляпіса Трубяцкога» | ||
Выдадзены | красавік 2007 | |
Жанр | ска-панк | |
Працягласьць | 34:56 | |
Выдавец | «Никитин» | |
Прадусар | Віталь Цялезін | |
Храналёгія «Ляпіса Трубяцкога» | ||
Мужчины не плачут (2006) |
Капитал (2007) |
Manifest (2008) |
«Капитал» (па-беларуску: Капітал) — альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», запісаны ў 2007 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праца над альбомам пачалася ўлетку 2005 году. Ужо да сьнежня 2005 году былі гатовыя песьні «Андрюша», «Харе», «Товарищ». Тады ж гурт пачаў запіс інструмэнтальных партыяў новых кампазыцыяў. У лютым 2006 году групу пакінуў бас-гітарыст Уладзімер Ёлкін, яму на зьмену прыйшоў Зьміцер Сьвірыдовіч. У сьнежні 2006 году, калі былі гатовыя амаль усе кампазыцыі новага альбома, месца Сьвірыдовіча заняў Дзяніс Стурчанка, экс-басіст гурта beZ bileta.
Для альбома была перапісаная зноўку кампазыцыя «Евпатория». Справа ў тым, што некалькі гадоў запар «Ляпісы» выконвалі гэтую песню ў ска-вэрсіі, што моцна цешыла прыхільнікаў групы. Таму, было прынята рашэньне запісаць ска-вэрсію «Евпатории» ў студыі. Песьня «Рамонкі» была запісаная зноўку, таму што першапачатковы яе варыянт (з альбома «Золотые Яйцы») не задавальняў Сяргея Міхалка.
Існуе дзьве вэрсіі альбома: звыклая і «падарункавая». Да «падарункавага» варыянту прыкладаецца супэрвокладка і буклет з эпізодамі з кліпа «Капитал». Першапачатковы назоў альбома — «Жир и золотое сало».
Музыкальныя крытыкі амаль адзінагалосна назвалі «Капитал» «лепшай працай гурта».
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Золотая антилопа»
- «Капитал»
- «Гойко Митич»
- «Керчь-2»
- «Котик»
- «Андрюша»
- «Рамонкі»
- «Собаки»
- «Огоньки»
- «Товарищ»
- «Харэ»
- «Евпатория» (бонус, падарункавае выданьне)
Відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На падарункавым выданьні дыску зьмешчаныя два відэа на песьні «Капитал» і «Харэ».
Запіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Міхалок — вакал, аўтар музыкі і лірыкі
- Павал Булатнікаў — вакал
- Аляксандар Старажук — барабаны, пэркусія
- Руслан Владыка — гітара
- Дзяніс Стурчанка — бас-гітара
- Павал Кузюковіч — труба
- Іван Галушка — трамбон
Іншыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- В. Шчэрыца — дадатковая труба (8, 10, 11)
- Д. Сьвірыдовіч — дадатковая бас-гітара (4, 5, 6, 8, 10, 11)
- Ігар Прыгароўскі — запіс
- Улад Ярун — запіс, зьвядзеньне (1, 3, 7, 8)
- Віталь Цялезін — прадусаваньне, мастэрынг, зьвядзеньне (2, 4, 5, 6, 9, 10, 11)
- М. Віхля — афармленьне
- А. Цярэхаў — выява, рэжысэр кліпа «Капитал»
- У. Япіфанцаў — рэжысэр кліпа «Харэ»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на афіцыйным сайце гурта (рас.)
- Капитал на YouTube
- Харэ на YouTube
|