Эльжбета Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
- файл
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
| Шырыня партрэту =
| Шырыня партрэту =
| Подпіс партрэту =
| Подпіс партрэту =
| Герб = Herb_Radziwiłłów.PNG
| Герб = POL COA Radziwiłł.svg
| Шырыня гербу =60пкс
| Шырыня гербу =60пкс
| Подпіс гербу =[[Трубы (герб)|герб «Трубы»]]
| Подпіс гербу =[[Трубы (герб)|герб «Трубы»]]

Вэрсія ад 20:58, 6 траўня 2010

Эльжбета Радзівіл

герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 21 верасьня 1917
Лёндан, Вялікабрытанія
Памерла 20 ліпеня 2021(2021-07-20) (104 гады)
Род Радзівілы
Бацькі Альбрэхт Радзівіл
Дораці Паркер Дзікан
Дзеці Хрысціна Чартарыйская[d][1], Альбрэхт Чартарыйскі[d][1], Ежы Тамашэўскі[d][1], Нікалас Тамашэўскі[d][1] і Аляксандр Тамашэўскі[d][1]

Эльжбе́та Радзіві́л, Эльжбета Мары́я князёўна Радзівіл на Нясьвіжы гербу «Трубы» (нарадзілася 21 верасьня 1917, Лёндан) — князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан (Dorothy Parker Deacon).

Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясьвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.

Візыты ў Беларусь

Эльжбета Радзівіл упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе.

У траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт князёўны ў Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама гарады Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.

У ліпені 2009 Эльжбета Радзівіл у суправаджэньні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясьвіж.

Стаўленьне да беларускай мовы

Ведаеце, я зараз скажу вам не зусiм прыемную рэч… Гэта вялiкая ганьба, што вы ў Беларусi не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькi дзён… Ведаеце, калi б нас не пагналi адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвiжцамi размаўляў выключна па‑беларуску,

— заявіла Эльжбета Радзівіл падчас візіту ў Нясьвіж у ліпені 2009[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі