Давыд Гарадзенскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д іншыя значэньні
AlexPin (гутаркі | унёсак)
інтэрвікі
Радок 17: Радок 17:
[[en:David of Hrodna]]
[[en:David of Hrodna]]
[[uk:Давид Городенський]]
[[uk:Давид Городенський]]
[[ru:Давыд Довмонтович (Городенский)]]

Вэрсія ад 22:11, 10 красавіка 2010

Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэвэрс

Давыд (каля 12831326) — вайскавод і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, староста гарадзенскі.

Паходжаньне і радавод

Сын нальшчанскага князя Даўмонта, які ў 1266 годзе ад'ехаў разам з дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў пасьля крывавай міжусобнай барацьбы зь Міндоўгам, і княжны Марыі Дзмітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага. Пасьля сьмерці бацькі ў 1299 годзе перайшоў у Горадню, дзе паступіў на службу да князя Гедзіміна. Ажаніўся з дачкой Гедзіміна Бірутай.

Жыцьцё і дзейнасьць

У 1305 годзе разам з Гедзімінам разьбіў каля Горадні войскі камэнданта Брандэнбурга комтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 годзе ўзначаліў пасьпяховую абарону Гарадзенскага замка, які аблажылі 6 тысячаў лёгкіх коннікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў пад камандаваньнем комтура Караляўца (Кёнігсбэрга) Эбэрхарда Вірнэнбурга. У 1314 разьбіў крыжакоў, што аблажылі Наваградак, і зьнішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 коней і ваенную амуніцыю. У 1318 (1319?) годзе ўзначаліў паход гарадзенцаў на Прусію, у веснавую паводку заваяваў вобласьць Вагенштоф, якую абаранялі комтуры Ульрых Дрымбэ і Фрыдрых Квітц. У 1322 годзе дапамог Пскову ў барацьбе зь Лівонскім ордэнам, у 1323 годзе разьбіў пад яго сьценамі дацкае войска і дайшоў да Рэвеля. У тым самым годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова нямецкіх рыцараў, якія асаджалі горад 18 дзён, а потым разьбіў іх. У 1324 годзе арганізаваў паход войскаў ВКЛ на Мазовію. У 1326 годзе на чале атрада з 1200 коньнікаў, сярод якіх былі і палякі, зрабіў кінжальны рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. У час гэтага пераможнага паходу немцы падкупілі мазавецкага рыцара Андрэя Госта, і той па-здрадніцку забіў Давыда. Пахаваны каля сьценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.

Памяць

У Горадні яго імем названая вуліца, непадалёк ад Барысаглебскага манастыра ўсталяваны валун-помнік.