Давыд Гарадзенскі (манэта)
Выгляд


Памятная манэта «Давыд Гарадзенскі» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 28 сьнежня 2005 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
Манэта ўваходзіць у сэрыю Ўмацаваньне і абарона дзяржавы.
Наміналы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Срэбраная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Медна-нікелевая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: пасярэдзіне: рэканструкцыя Наваградзкага замку; згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; долу зьмешчаны год біцьця, справа для срэбра — проба, надпіс долу — «20 РУБЛЁЎ» на срэбранай і «1 РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: выява Давыда Гарадзенскага; зьлева адціск старажытнай пячаткі з выявай на ёй князя Даўмонта Нальшанскага, што кіраваў пад хрысьціянскім імем Цімафэй і як лічыцца быў бацькам Давыда; зьлева па колу надпіс «ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ» і гады яго кіраваньня «1314-1326».
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.