Якуцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: it:Lingua sacha |
выпраўленьне спасылак |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю пласта лексікі няяснага паходжаньня (магчыма, [[Палеаазіяцкія мовы|палеаазіяцкага]]) |
Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю пласта лексікі няяснага паходжаньня (магчыма, [[Палеаазіяцкія мовы|палеаазіяцкага]]). Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў. |
||
== Пісьмовасьць == |
== Пісьмовасьць == |
Вэрсія ад 08:44, 1 чэрвеня 2009
Якуцкая мова (Саха тылу) — мова якутаў, належыць да цюрскай групы моваў. Колькасьць носьбітаў мовы па дадзеных попісу 2002 году складае каля 444 000 чалавек, якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якутыі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласьцях, Краснаярскім і Хабараўскім краёх.
Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю пласта лексікі няяснага паходжаньня (магчыма, палеаазіяцкага). Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў.
Пісьмовасьць
У 1917 годзе новы альфабэт на аснове МФА быў створаны З. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты альфабэт быў рэфармаваны. Пазьней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 ня быў заменены на ўніфікаваны цюрскі альфабэт. Потым у 1939 годзе быў ажыцьцёўлены пераход на альфабэт на аснове кірыліцы.
Сучасны якуцкі альфабэт
Сёньня ў якуцкай мове выкарыстоўваецца альфабэт, які ўтрымлівае ўвесь расейскі альфабэт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзьве камбінацыі: Дзь дзь, Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонга: уо, ыа, иэ, үө.
Спасылкі
Якуцкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Вікіпэдыя мае вэрсію Сүрүн сирэй мовай якуцкай |
- Орто Дойду — якуцкая мова па-якуцку. Падтрымліваецца Unicode.
- Мовы народаў Расеі ў Сеціве — сьпіс рэсурсаў па якуцкай мове.
- Сахалыы — шрыфты, раскладка клавіятуры і форум на якуцкай мове
- Онлайн слоўнік SakhaTyla.Ru — on-line расейска-якуцкі і якуцка-расейскі слоўнік