Міхась Філіповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 50: Радок 50:


{{Цытата|…Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача}}
{{Цытата|…Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача}}

== Цікавосткі ==
* Намаляваў першую [[вокладка|вокладку]] [[часопіс]]а [[Полымя (часопіс)|Полымя]].


== Крыніцы й заўвагі ==
== Крыніцы й заўвагі ==

Вэрсія ад 19:51, 15 сьнежня 2017

Міхась Філіповіч
Файл:Станюта. Партрэт М. Філіповіча.jpg
М. Філіповіч, партрэт М. Станюты
Дата нараджэньня 27 траўня 1896)
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 1947
Месца сьмерці Масква, РСФСР
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра этнаграфія і пэдагогіка
Месца працы
Малюнак набіванкі «Вербніца» з альбому «Віцебская набіванка». 1920-я гады
Ілюстрацыя да паэмы «Босыя на вогнішчы» М. Чарота
На Купальле. 1921
Бітва на Нямізе.1922
Жанчына ў намітцы. 1928

Міхась Філіповіч (27 траўня 1896, Менск1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог. Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Менскім рэальным вучылішчы (1910—1917) у К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава, Маскоўскім Межавым інстытуце (1918—1919), адначасова ў прыватнай студыі А. П. Хатулёва; Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях / Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (Масква, 1919—1921; 1925—1930) у К. А. Каровіна(ru), А. Д. Дрэвіна(ru), Р. Р. Фалька(ru)[2].

У 1921 годзе ўдзельнічае ў першай савецкай выставе ў Менску (супрэматычныя творы). У 1927 годзе ўступае ва Ўсебеларускае аб’яднаньне мастакоў. У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім разьдзеле савецкага павільёну міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Ляйпцыгу[3].

У 1922—1923 гг. — мастацкі інструктар аддзелу выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасьвеце ў Менску[2]. У 1923 г. — загадчык афармленьня Беларускага павільёну на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве[2]. 1923—1925 гг. — загадчык мастацкага аддзелу ў Беларускім дзяржаўным музэі. У 1929 г. прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выстаўцы (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін). У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію[4].

Удзельнік Другой Сусьветнай вайны[2]. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Менску[2].

Творчасьць

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу й акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасьць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палесьсі[5]. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным калярытам, самабытнасьцю[5].

Прыхільнасьць да акадэмічнага рэалізму падчас навучаньня ў Маскве зьмяняецца захапленьнем імпрэсіянізмам. Пасьля знаёмства з творчасьцю й тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны пэрыяд. У верасьні 1921 г. у Менску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максымальнае выяўленьне колеру», «Канструкцыя плоскасьцяў».

Пасьля вяртаньня ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканінаў, разьбы, народных строяў[6].

Адна зь першых карцінаў на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцінаў на этнаграфічныя матывы: «На Купальле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гуляньне»[6].

Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота[6]. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацыяў да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Паляшук і чорт»[3].

У 1930-х зьяўляюцца творы на сярэднеазіяцкія матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленьні пэрыядычных выданьняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцьця працаваў у жанры лірычнага пэйзажу[7].

Зьмітрок Бядуля апісаў свае ўражаньні ад натурморту «Бэз і купальніца» наступным чынам[8]:


« …Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача »

Цікавосткі

Крыніцы й заўвагі

  1. ^ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976. с. 256
  2. ^ а б в г д Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў «І даўжэй за век» // Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, 28 траўня 2011 г. Праверана 25 сакавіка 2013 г.
  3. ^ а б Міхась Баразна. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2007. — С. 52. — 239 с. — ISBN 978-985-01-0732-9
  4. ^ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976.
  5. ^ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  6. ^ а б в Сяргей Харэўскі. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. — Вільня: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, 2007. — С. 182. — 240 с. — ISBN 978-9955-773-02-3
  7. ^ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976., с. 357
  8. ^ Барыс Крэпак. Мітусяцца фарбы, ажно сьлепяць вочы (Частка 2) // Культура : Газэта. — 4 верасьня 2010. — № 36 / 956.

Вонкавыя спасылкі