Шкло: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 3: Радок 3:


Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня [[крышталізацыя|крышталізуецца]], таму яно не мае рэзка выяўленага [[пункт плаўленьня|пункту плаўленьня]]. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — [[шкломаса|шкломасы]]<ref>[http://leksika.com.ua/11460612/ure/sklo_neorganichne Скло неорганічне]. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.</ref>.
Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня [[крышталізацыя|крышталізуецца]], таму яно не мае рэзка выяўленага [[пункт плаўленьня|пункту плаўленьня]]. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — [[шкломаса|шкломасы]]<ref>[http://leksika.com.ua/11460612/ure/sklo_neorganichne Скло неорганічне]. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.</ref>.

== Беларусь ==
У кастрычніку 2010 году дзяржаўнае аб'яднаньне «Белрэсурсы» замовіла ў аўстрыйскага АТ «Біндэр+Ко» (Гляйсдорф, зямля [[Штырыя (зямля)|Штырыя]]) пастаўку завода сартаваньня зьмешанага шклабою за 5,5 млн [[эўра]]. Гадавая магутнасьць завода склала 120 000 тонаў пры 3-зьменнай працы. Патрэба адной зьмены ў сыравіне складала 4000 тоны за месяц (65 [[вагон]]аў), 200 тонаў за содні (3 вагоны) і 25 тонаў за гадзіну. За 2011 год у Беларусі ўтварылася каля 200 000 тонаў адкідаў шкла. Пагатоў шклозаводы ўвезьлі ў краіну 24,7 тыс. тонаў шклабою на $2,6 млн<ref name="з"/>.

На чэрвень 2012 году падразьдзяленьнях ДА «Белрэсурсы» з доступам да чыгункі стварылі назапашвальныя пляцоўкі для збору зьмешанага тарнага шклабою ў Гомелі, Магілёве і [[Бабруйск]]у, яшчэ 18 пляцовак у Віцебскай вобласьці і 17 у Берасьцейскай ([[Баранавічы]], Берасьце, [[Івацэвічы]], [[Кобрынь]], [[Лунінец]], Пінск). Таксама ДА «Белрэсурсы» замовіла ў 20 прадпрыемстваў Беларусі пастаўку 10 000 тонаў зьмешанага шклабою. Зборам шклотары і адкідаў шкла займаліся каля 1000 прыёмных пунктаў нарыхтоўкі шклотары і другаснай сыравіны, дзе за 1 кг шклотары (3 [[Пляшка|пляшкі]]) плацілі 200 [[Беларускі рубель|рублёў]] (2,4 [[цэнт]]ы). Таксама станцыі сартаваньня камунальных адкідаў дасартоўвалі адкіды шкла пасьля збору праз адмысловыя кантэйнэры. Асноўнымі спажыўцамі шклабою ў краіне былі шклозавод [[Ялізава]] (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласьць), ЗАТ «Белэўратара» ([[Ліда]], Гарадзенская вобласьць), Гомельскі шклатарны завод, Гарадзенскі шклозавод і УП «Белшклопрам» ([[Гомель]])<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Штрафныя санкцыі — лепшы аргумэнт на карысьць разьдзельнага збору сьмецця|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=98410|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-12 110 (27225)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/98416/12cher-4.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>.


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Вэрсія ад 19:42, 11 лістапада 2017

Шкляная бутэлька

Шклопераастужаны расплаў, аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую глейкасьць у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.

Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня крышталізуецца, таму яно не мае рэзка выяўленага пункту плаўленьня. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — шкломасы[1].

Беларусь

У кастрычніку 2010 году дзяржаўнае аб'яднаньне «Белрэсурсы» замовіла ў аўстрыйскага АТ «Біндэр+Ко» (Гляйсдорф, зямля Штырыя) пастаўку завода сартаваньня зьмешанага шклабою за 5,5 млн эўра. Гадавая магутнасьць завода склала 120 000 тонаў пры 3-зьменнай працы. Патрэба адной зьмены ў сыравіне складала 4000 тоны за месяц (65 вагонаў), 200 тонаў за содні (3 вагоны) і 25 тонаў за гадзіну. За 2011 год у Беларусі ўтварылася каля 200 000 тонаў адкідаў шкла. Пагатоў шклозаводы ўвезьлі ў краіну 24,7 тыс. тонаў шклабою на $2,6 млн[2].

На чэрвень 2012 году падразьдзяленьнях ДА «Белрэсурсы» з доступам да чыгункі стварылі назапашвальныя пляцоўкі для збору зьмешанага тарнага шклабою ў Гомелі, Магілёве і Бабруйску, яшчэ 18 пляцовак у Віцебскай вобласьці і 17 у Берасьцейскай (Баранавічы, Берасьце, Івацэвічы, Кобрынь, Лунінец, Пінск). Таксама ДА «Белрэсурсы» замовіла ў 20 прадпрыемстваў Беларусі пастаўку 10 000 тонаў зьмешанага шклабою. Зборам шклотары і адкідаў шкла займаліся каля 1000 прыёмных пунктаў нарыхтоўкі шклотары і другаснай сыравіны, дзе за 1 кг шклотары (3 пляшкі) плацілі 200 рублёў (2,4 цэнты). Таксама станцыі сартаваньня камунальных адкідаў дасартоўвалі адкіды шкла пасьля збору праз адмысловыя кантэйнэры. Асноўнымі спажыўцамі шклабою ў краіне былі шклозавод Ялізава (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласьць), ЗАТ «Белэўратара» (Ліда, Гарадзенская вобласьць), Гомельскі шклатарны завод, Гарадзенскі шклозавод і УП «Белшклопрам» (Гомель)[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Скло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.
  2. ^ а б Надзея Нікалаева. Штрафныя санкцыі — лепшы аргумэнт на карысьць разьдзельнага збору сьмецця // Зьвязда : газэта. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Шклосховішча мультымэдыйных матэрыялаў