Слонімскі павет: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: be:Слонімскі павет |
|||
Радок 78: | Радок 78: | ||
== Урадоўцы == |
== Урадоўцы == |
||
[[Павятовы соймік]] праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся [[падкаморны суд|падкаморны]], [[земскі суд|земскі]] і [[гродзкі суд|гродзкі]] суды. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на [[вальны сойм]] і двух дэпутатаў у [[Вярхоўны трыбунал ВКЛ|Вярхоўны Трыбунал]]. |
[[Павятовы соймік]] праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся [[падкаморны суд|падкаморны]], [[земскі суд|земскі]] і [[гродзкі суд|гродзкі]] суды. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на [[вальны сойм]] і двух дэпутатаў у [[Вярхоўны трыбунал ВКЛ|Вярхоўны Трыбунал]]. |
||
На [[Гарадзенскі Сойм (1793) |Гарадзенскім сойме]] [[12 студзеня]] [[1793]] дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] быў намінаваны [[кашталян]] шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці пінскага [[маршалак павятовы|павятовага маршалка]], якім на той момант быў [[Ян Казімер Макавецкі]]. 24.1.[[1793]] ён прысягнуў у [[Гародня|Гародне]], атрымаў прывілей 26.10.[[1793]], але ўжо сьнежне гэтага ж года ў выніку новай адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] пінская кашталянія была скасавана. У выніку пінскі [[кашталян]] захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў. |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 22:03, 27 сьнежня 2011
Слонімскі павет | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Слонім |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | гл. Урадоўцы |
Насельніцтва | гл. Насельніцтва |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Слонімскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіцай павету было места Слонім.
Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла па рацэ Зальвянка, з Наваградзкім — спачатку праходзіла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.[1]
У Слонімскі павет уваходзілі тэрыторыі Слонімскага гродавага, Моўчадзкага, Зьдзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».
Асноўныя падзеі
- 1413: папярэднік Слонімскага павету — аднайменнае намесьніцтва — увайшло ў склад Троцкага ваяводзтва.[2]
- 1565/66: у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы павет атрымаў акрэсьленыя межы і ўвайшоў у Наваградзкае ваяводзтва.
- XVI ст.: на Слонімшчыне пачаў дзейнічаць Жыровіцкі манастыр базылянаў.
- 1795: у выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Насельніцтва
На сяр. XVII ст. колькасьць насельніцтва павету складала 88 176 чал.[3]
Паводле люстрацыі 1775 року налічваў 11,803 тыс. дымоў. Найвялікшыя паселішчы — Ружаны, Лыскава.[1]
Урадоўцы
Павятовы соймік праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся падкаморны, земскі і гродзкі суды. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на вальны сойм і двух дэпутатаў у Вярхоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці пінскага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Казімер Макавецкі. 24.1.1793 ён прысягнуў у Гародне, атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо сьнежне гэтага ж года ў выніку новай адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай пінская кашталянія была скасавана. У выніку пінскі кашталян захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Крыніцы
- ^ а б Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340
- ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 586
- ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340
- Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 825