Падкаморскі суд
Падкаморскі (межавы) суд, падкаморны суд — павятовы шляхецкі суд першай інстанцыі, уведзены ў Вялікім Княстве Літоўскім пасьля адміністрацыйных рэформаў 1560-х рокаў у сувязі з атрыманьнем шляхтай права на вольнае распараджэньне зямлёй.
Падкаморскі суд разглядаў спрэчкі паміж фэадаламі-землеўладальнікамі аб межах землеўладаньняў.
Справы разглядаліся падкаморыем і пісарам з удзелам зацікаўленых бакоў.[1] Вымяраць і вызначаць межы землеўладаньняў дапамагаў каморнік, які мусіў мець адмысловую прафэсійную падрыхтоўку. На пасаду судзьдзі-падкаморыя павятовая шляхта абірала чатырох кандыдатаў, а затым аднаго зь іх зацьвярджаў Гаспадар. Пасада падкаморыя лічылася ганаровай і прэстыжнай у павеце.
Рашэньні падкаморскага суду падлягалі неадкладнаму выкананьню, але маглі быць абскарджаныя ў Гаспадарскім або Галоўным судзе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 210.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.