Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі
д Робот: хорошая статья en:Elizabeth II |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ml:എലിസബത്ത് II |
||
Радок 81: | Радок 81: | ||
[[be:Елізавета II]] |
[[be:Елізавета II]] |
||
[[bi:Elisabet II]] |
[[bi:Elisabet II]] |
||
⚫ | |||
[[bs:Elizabeta II, kraljica Ujedinjenog Kraljevstva]] |
[[bs:Elizabeta II, kraljica Ujedinjenog Kraljevstva]] |
||
[[br:Elesbed II]] |
[[br:Elesbed II]] |
||
⚫ | |||
[[ca:Elisabet II del Regne Unit]] |
[[ca:Elisabet II del Regne Unit]] |
||
[[ceb:Elizabeth II sa Hiniusang Gingharian]] |
[[ceb:Elizabeth II sa Hiniusang Gingharian]] |
||
Радок 129: | Радок 129: | ||
[[hu:II. Erzsébet brit királynő]] |
[[hu:II. Erzsébet brit királynő]] |
||
[[mk:Елизабета II]] |
[[mk:Елизабета II]] |
||
[[ml:എലിസബത്ത് II]] |
|||
[[mi:Irihapeti te Tuarua]] |
[[mi:Irihapeti te Tuarua]] |
||
[[mr:एलिझाबेथ दुसरी, इंग्लंड]] |
[[mr:एलिझाबेथ दुसरी, इंग्लंड]] |
Вэрсія ад 17:20, 11 сьнежня 2011
Лізавета ІІ | |
Каралева Вялікабрытаніі | |
---|---|
6 лютага 1952 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Гордан Браўн |
Папярэднік: | Георг VІ |
Наступнік: | прынц Чарльз |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
21 красавіка 1926 (98 гадоў) |
Памерла: |
8 верасьня 2022[1][2] (96 гадоў) |
Сужэнец: | Філіп Маўнтбатэн |
Дзеці: | Карл III[4], Ганна, прынцэса Вялікабрытаніі[d][4], Эндру, прынц Ёрскі[d][4] і Эдуард, граф Уэсекскі[d][4] |
Бацька: | Георг VI[3][5] |
Маці: | Елізавета Боўз-Лаян[d][3][5] |
Узнагароды: | |
Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; нарадзілася 21 красавіка 1926, Лёндан) — дзейсная каралева і глава дзяржавы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, глава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы Выспы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн. Прыналежыць да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 году, каранаваная 2 чэрвеня 1953 году.
Біяграфія
Старэйшая дачка герцага Ёркскага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (1895—1952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (1900—2002). Яе дзядулі і бабулі: Георг V (1865—1936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (1867—1953), прынцэса Тэкская, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (1855—1944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (1883—1961), — па маці.
Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдуарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў Букінгемскі палац.
Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося яе каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньню.
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роля ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўільсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў перыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.
Вонкавыя спасылкі
Лізавета II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Відэа каранацыі Лізаветы ІІ (анг.)
Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA
- ^ а б в г Queen Elizabeth II has died, Buckingham Palace announces (анг.) // BBC News Online — BBC, 2022.
- ^ а б в г Queen's cause of death given as 'old age' on death certificate (анг.) // BBC News Online — BBC, 2022.
- ^ а б в г Queen's birthday: Queen Elizabeth II's life in 92 facts. BBC (брыт. анг.) — 2018.
- ^ а б в г Elizabeth 2. (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ а б Kindred Britain
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Памерлі 8 верасьня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Шатляндыі
- Кавалеры Вялікай зоркі Пашаны «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Залатога руна (Грузія)
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Белага ільва I ступені
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа I ступені
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры ордэна Заслугаў (Вугоршчына)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белай ружы на ланцугу
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Сант’яга (Партугалія)
- Кавалеры ордэна «За заслугі» (Пэру)
- Кавалеры ордэна Кароны каралеўства
- Людзі году часопісу «Time»
- Узнагароджаныя ордэнам Югаслаўскай вялікай зоркі
- Выбітныя асобы Вялікабрытаніі
- Кіраўнікі Вялікабрытаніі
- Каралевы Вялікабрытаніі
- Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага