Соевая падліва
Соевая падліва | |
Міска з соевай падлівай (2016 год) | |
Іншыя назвы | соевая падліўка[1][2], соевы соўс |
---|---|
Тып | падліва |
Нацыянальная страва | азіяцкая |
Паходжаньне | Кітай |
Рэгіён | Усходняя Азія |
Дата зьяўленьня | 2-е ст. да н.Хр. |
Час прыгатаваньня | 3 дні |
Асноўны складнік | соевыя бабы |
Распаўсюджаныя складнікі | вада, марская соль, закваска |
Соевая падліва[3] — падліва з соевых бабоў, фэрмэнтаваных пад уплывам грыбкоў роду аспэргіл.
Найчасьцей выкарыстоўваюць рысавы аспэргіл. Для павольнага фэрмэнтаваньня выкарыстоўваюць 5 складнікаў: соевыя бабы і ваду, марскую соль і закваску, а таксама пшаніцу[4].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Соевыя бабы прамываюць. Параварачны кацёл напаўняюць вадой. Соевыя бабы загружаюць у кацёл, які накрываюць. Затым соевыя бабы вараць 4 гадзіны. Тым часам, смажаць пшаніцу, якую пасьля здрабняюць. Гатовыя соевыя бабы дастаюць з катла і раскладваюць на падносы. Пасьля астуджэньня да +33 °C соевыя бабы зьмешваюць са смажанай пшаніцай і закваскай. Атрыманую сумесь перамяшчаюць у цёплае памяшканьне. Тым часам, марскую соль зьмешваюць з вадой у бочцы. Затым у бочку дадаюць сумесь соевых бабоў, пшаніцы і закваскі. Бочку закрываюць на год для фэрмэнтаваньня. Затым прэсам з соевай сумесі выціскаюць соевую падліву, якая зьмяшчае багата солі[4].
У сучаснай прамысловай вытворчасьці соевы бялок гідралізуюць кісьляй цягам 3-х дзён.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Настасься Мясаедава. Салаты на сьвяточны стол // Партал «Слушна», 12 жніўня 2022 г. Праверана 7 лістапада 2022 г.
- ^ Фудпэйрынг: якія стравы і крафтавыя гатункі стануць ідэальнай парай // ААТ «Крыніца», 13 верасьня 2022 г. Праверана 7 лістапада 2022 г.
- ^ Андрэй Расінскі. Георгіеўская стужка ў салаце // Новы час : газэта. — 13 траўня 2011. — № 19 (242). — С. 16. — ISSN 2218-2144.
- ^ а б Юлія Ваўчок. Соя — «каралева пратэіну» // Партал «Слушна», 2 лістапада 2022 г. Праверана 7 лістапада 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |