Слава Корань
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Слава Корань | |
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1956 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Пскоў, РСФСР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1981 — цяпер |
Сябра ў | Новае Неба, Бонда і ULIS |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара |
Гурты | ULIS |
Супрацоўніцтва | Новае Неба, Кася Камоцкая |
Сайт | Блог Славы Кораня |
Слава Корань (нарадзіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956 году, насамрэч — 16 сьнежня 1955 году) — беларускі рок-музыкант.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Менску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Менскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спэцыяльнасьці «аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».
Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Менску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт «Ліфт», які выступаў ў менскім кафэ «Мэрыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мэрыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага політэхнічнага інстытуту.
У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студыя 7» — гурту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».
Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам зь Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і зь імі, а таксама Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.
У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «Сталічным тэлебачаньні» у 2010 годзе яго вакалістка й музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі»[1].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2010-06-13). Праверана 2020-01-08 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д. П. КОРАНЬ ВЯЧАСЛАЎ (Корень Вячеслав, Koran Viachaslau) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 141–142. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8