Перайсьці да зьместу

Рузаеўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рузаеўка
рас. Рузаевка
Герб Рузаеўкі Сьцяг Рузаеўкі
Дата заснаваньня: 1631
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Мардовія
Вышыня: 220 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 83451
Паштовы індэкс: 431440
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′0″ пн. ш. 44°57′0″ у. д. / 54.06667° пн. ш. 44.95° у. д. / 54.06667; 44.95Каардынаты: 54°4′0″ пн. ш. 44°57′0″ у. д. / 54.06667° пн. ш. 44.95° у. д. / 54.06667; 44.95
Рузаеўка на мапе Расеі
Рузаеўка
Рузаеўка
Рузаеўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Руза́еўка (па-расейску: Рузаевка, па-макшанску: Орозай, па-эрзянску: Оразай ош) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рузаеўскага раёну Мардовіі. Другі паводле велічыні горад у рэспубліцы пасьля Саранску, фактычна зьяўляецца ягоным горадам-спадарожнікам, утвараючы зь ім адзіную аглямэрацыю.

Упершыню згадваецца ў 1631 годзе, калі акруга была падараваная касімаўскаму мурзе Уразаю Танкачаву, ад імя якога сваю назву атрымала былая вёска Ўразаеўка [4] альбо Рузаеўка. З 1725 па 1757 гады вёска належала суднабудаўнікі, лейтэнанту лейб-гвардыі Ціхану Лукіну. У другой палове XVIII стагодзьдзя Рузаеўка належала памешчыку Мікалаю Струйскаму, які захапляўся выяўленчым мастацтвам і складаў вершы. Траецкую царкву і панскі дом будаваў для Струйскага прыгонны майстар Андрэй Зяблаў, які навучаўся ў мастака Ракотава. У 1792 годзе Струйскі пабудаваў у вёсцы адну зь першых у Расеі прыватных друкарняў.

Сядзібныя пабудовы былі зьнесеныя яшчэ да рэвалюцыі. З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Рузаеўка сталася вузлавой станцыяй Маскоўска-Казанскай чыгункі. Падчас першай расейскай рэвалюцыі, з 10 па 21 сьнежня 1905 году ў паселішчы была абвешчаная Рузаеўская рэспубліка. Статус гораду Рузаеўка атрымала ўжо за савецкім часам у 1937 годзе. У часы СССР маёнтак памешчыка быў цалкам зьнішчаны, а горад стаў пашырацца за кошт будаўніцтва жыльля. На тэрыторыі былой вёскі быў пабудаваны буйны завод «Рузхіммаш».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)