Песьні свабоды
Выгляд
Пе́сьні свабо́ды — кампіляцыя, выдадзеная кампаніяй VoliaMusic у 2006 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 студзеня 2006 году аб’явіла пра сябе незалежная кампанія гуказапісу VoliaMusic і абвясьціла выданьне свайго першага дыску, складанкі Песьні Свабоды. Пры падтрымцы «Нашай Нівы», «Музыкальнай газеты» і «Тузіна Гітоў» слухачы даведаліся, што яны могуць удзельнічаць у складаньні зьместу дыска. На працягу месяца людзі дасылалі лісты зь песьнямі, якія яны жадалі бы бачыць на плытцы.
Распаўсюджваньне пачалося 22 лютага. Падпісчыкі з рэгіёнаў атрымалі дыскі па пошце, а менчукі маглі атрымаць плытку бясплатна на сядзібе БНФ 23 і 28 лютага.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палац — «Сьпей мне»
- Крама — «Свабоды мне дай» (альбом Хавайся ў бульбу)
- Tav.Mauzer — «Брудная вада»
- Жаба ў каляіне — «Ужо даволі» (з праекту Жыць для Беларусі на вершы Ларысы Геніюш)
- Čyrvonym pa Biełamu — «Nie žadaju» (mix — Młody Grzech)
- Кася Камоцкая — «Мая краіна» (альбом Акустыка)
- Zet — «Радзіма-Свабода» (альбом З новым Годам!)
- UltraВожык — «Атлянтыда» (складанка Прэм'ер Тузін 2005)
- PostScriptum(uk) — «Вольныя танцы» (альбом Вандроўка)
- Партызанская школа — «Не!»
- ULIS — «Радыё Свабода» (альбом Танцы на даху)
- Partyzone+Руся — «Маё сэрца» (альбом Сьмерці няма)
- Narodny Albom — «Край, ты мой край»
- Splenetic+Шаман — «Мэнталітэт» (складанка Hardcoreманія: чаду!)
- Recha — «Чэ Гевара» (жывы выступ)
- Нестандартны Варыянт+IQ48+Лявон Вольскі — «Паветраны шар» (альбом Viza N.R.M.)
- Easy Project — «Нас не дагоняць»
- Зьмяя — «Кідай зброю!» (альбом Усё дзеля вас)
- Neuro Dubel — «Беларусь перадусім!» (складанка Генералы айчыннага року)
- Тарпач — «Чаго чакаць» (альбом Усё будзе)
- Тодар — «Дзе мой край» (з праекту Скрыпка дрыгвы на вершы Ўладзімера Караткевіча)
- Мясцовы час — «Я жыў» (альбом Наша ўскраіна)
- Новае Неба — «Гэта мы!» (складанка Сэрца Эўропы in rock)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка праекту (копія з web.archive.org)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|