UltraВожык
UltraВо́жык — беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе менчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам ды містычнай постацьцю, вядомай як сабачка Ібрагім.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існаваньня вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, празь якую рэзка й з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песьні праекту «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт ужо ў 2001 годзе. У 2003 годзе «UltraВожык» выдаў дыск «Ідэалогія», у якім высьмяяў увядзеньне прадмету дзяржаўнай ідэалёгіі ў ВНУ Беларусі. Натуральна, дыск у крамы ня трапіў, але невялікі тыраж разышоўся «з рук у рукі» ды праз Інтэрнэт. У 2005 годзе «UltraВожык» выдаў нечакана сур’ёзную рок-баляду «Атлянтыда», якая патрапіла ў сьпіс найлепшых песьняў сэзону вядомага гіт-параду «Tuzin.fm» і была выдадзеная на зборніку «Прэм’ер Тузін 2005».
28 лютага 2006 году зьявілася новая песьня музычнага праекту «UltraВожык» «Фабрыка сноў».
У сьнежні 2007 году выходзіць кліп на песьню «Атлантыда». Кліп заняў першае месца ў «кліп-маратоне» беларускамоўных кліпаў, які праводзіўся ў Горадні.
За ўсе гады існаваньня праекту Далевіч і Кавальскі ніколі не зьяўляліся на публіцы.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Атлянтыда» (2005)
- «Фабрыка сноў» (2006)
- «Крыніца цяпла» (2007)
- «Спадарожнік» (2009)
- «Клёва касманаўту!» (2009)
- «Das Дzед-Барадzед» (2010)
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзел у складанках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. «ULTRAВОЖЫК» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 311. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8