Першацьвет веснавы
Першацьвет веснавы | |
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Томе «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Верасакветныя |
Сямейства | Першацьветныя |
Род | Першацьвет |
Від | Першацьвет веснавы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Primula veris | |
Першацьве́т веснавы́, ці ле́кавы, ці пры́мула веснава́я (па-лацінску: Prímula véris, па-лацінску: Primula officinális) — шматгадовая травяністая расьліна з роду першацьвет.
Расьліна сустракаецца амаль па ўсёй Эўропе, утым ліку ў Эўрапейскай частцы Расеі; расьце таксама на Каўказе, у Турцыі і Іране. Аддае перавагу лугам, рэдкім лясам, узьлескам і палянам.
Назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іншыя беларускія назвы: зязю́льчыны панчо́шкі[1].
Назвы на іншых мовах: анг. Cowslip primrose, горн.-сорб. Wonjaty kropačk, вал. Briallen Fair, дац. Hulkravet Kodriver, італ. Primula officinale, лет. Pavasarinė raktažolė, ням. Echte Schlüsselblume, нід. Gulden sleutelbloem, нарв. Marianøkleblom, польск. Pierwiosnek lekarski, укр. Первоцвіт весняний, фін. Kevätesikko, франц. Primevère officinale, чэск. Prvosenka jarní, швэдз. Gullviva, эспэр. Printempa primolo.
Біялягічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расьліна дасягае ў вышыню 5—30 см.
Лісьце падоўжана-яйкавіднай формы, зубчатыя па краях, ствараюць прыкорневы акружак.
Кветкі жоўтыя, 7—15 мм у дыямэтры, з 10-зубчатым падвяночкам, нахіленыя ў адзін бок, абоеполыя, сабраныя групай па 10—30 штук. Венца ў заснаваньні зрослапялёсткавы: пялёсткі тупыя.
Запылкаваньне — з дапамогай насекомых (часьцей за ўсё — з дапамогай чмялей і пчолаў), прычым для Першацьвета веснавога характэрная так званая дыморфная гетэрастылія. Сэнс гэтага прыстасаваньня да перакрыжнага запылкаваньня заключаецца ў тым, што кветкі ў адной часткі папуляцыі маюць доўгія слупікі, а ў другой — кароткія. Рыльца ў доўгаслупікавай формы разьмяшчаюцца ў сярэдняй частцы трубкі венца, а тычынкі прымацаваныя да сярэдняй часткі трубкі венца; ральце ў кароткаслупікавай формы разьмяшчаецца ў сярэдняй частцы трубкі венца, а тычынкі — каля ўзроўні адгіба. Гетэрастылію першацьветаў падрабязна вывучаў Чарлз Дарвін у 1862 і 1877 гг.; праведзячы розныя экспэрымэнты, ён зрабіў высновы, што ў шетэрастыльных першацьветаў магчымыя тры варыянты запылкаваньня (паміж рознымі формамі, паміж аднолькавымі формамі і самазапылкаваньне), але найболей спрыяльным лоя расьлінаў зьяўляецца перакрыжнае запылкаваньне паміж рознымі формамі: у гэтым выпадку насеньня ўтвараецца болей і яны больш жыцьцяздольны.
Ва ўмовах сярэдняй паласы Эўрапейскай часткі Расеі расьлтна красуе ў красавіку — ліпені.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Первоцвет весенний (лекарственный) // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — С. 111—114. (рас.)
- Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (русское издание). — С. 704. — ISBN 3-8331-1621-8. (рас.)
- Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 187—188. — ISBN 5-87317-260-9. (рас.)
- Губанов И. А. и др. Определитель высших растений средней полосы европейской части СССР: Пособие для учителей / И. А. Губанов, В. С. Новиков, В. Н. Тихомиров. — М.: Просвещение, 1981. — С. 192. (рас.)
- Lehtilä K., Syrjänen K., Leimu R., Garcia M. B., Ehrlén J. Habitat change and demography of Primula veris: identification of management targets. Conserv Biol. 2006 Jun; 20(3):833-43. (анг.)
- Broda B. Primula veris L. and Primula elatior (L) Scherb. as medicinal plants. Acta Pol Pharm. 1952; 9(1):55-76; 1952; 9(2):85-95. (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |