Панама
Панама гішп. República de Panama | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Pro Mundi Beneficio («На карысьць сьвету») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Himno Istmeño» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Панама | ||||
Найбуйнейшы горад | Панама | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт
Віцэ-прэзыдэнт |
рэспубліка Хуан Карляс Варэля Ізабэль Сэн Малё | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
118-е месца ў сьвеце 75 517 км² 2,9% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
133-е месца ў сьвеце 3 595 490 47,6 чал/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
105-е месца ў сьвеце $55,124 млрд $15 082 | ||||
Валюта | бальбоа, даляр ЗША (PAB, USD) | ||||
Незалежнасьць ад Калюмбіі |
3 лістапада 1903 | ||||
Аўтамабільны знак | PA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pa | ||||
Тэлефонны код | +507 | ||||
Пана́ма (па-гішпанску: Panamá, вымаўл. [panaˈma]; афіцыйна — Рэспу́бліка Пана́ма, па-гішпанску: República de Panamá, вымаўл. [reˈpuβlika ðe panaˈma]) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы на Панамскім перашыйку паміж Карыбскім морам і Ціхім акіянам. Мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калюмбіяй на ўсходзе. Плошча Панамы складае 75,5 тыс. км². Сталіцай зьяўляецца горад Панама.
Насельніцтва на 2005 год складала 3232 тыс. чалавек (расавая прыналежнасьць: мэтысы — 70%, нэгры, мулаты і самба — 14%, белыя — 10%, індзейцы — 6 %). Распаўсюджаныя мовы: гішпанская (дзяржаўная), ангельская.
Рэльеф: прыбярэжныя раўніны і горная ўнутраная частка краіны, на ўсходзе і паўночным захадзе знаходзяцца трапічныя вільготныя лясы.
Прэзыдэнт — Хуан Карляс Варэля, віцэ-прэзыдэнт — Ізабэль Сэн Малё; палітычная сыстэма — дэмакратычная рэспубліка.
Панама экспартуе бананы, цукар, крэвэткі, медзь, прадукты нафтаперапрацоўкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1983—1989 гадах кіраўніком дзяржавы быў Мануэль Нар’ега.