Перайсьці да зьместу

Ораўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Ораўскі замак
па-славацку: Oravský hrad[1]
Краіна Славаччына
Месцазнаходжаньне Ораўскі подзамак непадалёк ад Долнага Кубіна, раён Долны Кубін, Жылінскі край
Каардынаты 49°15′42″ пн. ш. 19°21′29″ у. д. / 49.26167° пн. ш. 19.35806° у. д. / 49.26167; 19.35806Каардынаты: 49°15′42″ пн. ш. 19°21′29″ у. д. / 49.26167° пн. ш. 19.35806° у. д. / 49.26167; 19.35806
Архітэктурны стыль раманскі/готыка, цяпер — рэнэсанс/нэаготыка
Дата заснаваньня XIII стагодзьдзе
Статус Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d]
Сайт oravskemuzeum.sk/… (славацк.)
oravskemuzeum.sk/… (анг.)
Ораўскі замак на мапе Славаччыны
Ораўскі замак
Ораўскі замак
Ораўскі замак
Ораўскі замак на Вікісховішчы

Ораўскі замак (па-вугорску: Árva vára, па-нямецку: Arwaburg, па-славацку: Oravský hrad) — адзін з найжывапісных замкаў Славаччыны на скале над Оравай (112 м) ля вёскі Ораўскі Подзамак непадалёк ад Долнага Кубіна ў Жылінскім краі.

Ораўскі замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя на месцы старога драўлянага ўмацаваньня, але будаўніцтва не спынялася да XVII стагодзьдзя. Упершыню згадваецца ў 1267 годзе. У 1370 стаў жупным замкам Оравы. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Ораўскага замка быў пабудаваны палац. У 1800 годзе замак згарэў і быў адноўлены. Поўная рэканструкцыя адбылася ў 19531968 гадох і пасьля яе замак стаў рэзыдэнцыяй Ораўскага музэю.

Тут здымаліся шматлікія сцэны зь першага фільма пра Дракулу — Насфэрату: Сымфонія вусьцішы (1922).[2]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ораўскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў