Чэрвены Камень (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэрвены Камень

Чэрвены Камень (па-славацку: Hrad Červený Kameň, па-вугорску: Vöröskő) — замак у паўднёва-ўсходняй Славаччыне ў Малых Карпатах каля вёскі Часта.

Мураваны замак быў збудаваны ў XIII стагодзьдзі ў складзе агульнага прымежнага ланцуга абарончых умацаваньняў, якія аддзялялі Браціславу ад Жыліны. Замак быў цалкам перабудаваны ў крэпасьць у першай палове XVI стагодзьдзі. Калі дваранская сям’я Палфаў набыла замак у 1588 годзе, крэпасьць была завершана і з гэтага часу яна стала прэзэнтабэльным шляхетным замкам.

Замкавы двор

Нягледзячы на тое, што замак быў некалькі разоў пашкоджаны агнём, ён заўсёды рэканструяваўся высілкамі сям’і Палфаў — уладальнікамі замку да Другой сусьветнай вайны. У цяперашні час замак зьяўляецца музэем.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэрвены Камень (замак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў