Дзевінскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Дзевінскі замак
Devin02.jpg
Краіна
Месцазнаходжаньне Дзевін[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Статус Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d]
Сайт muzeum.bratislava.sk/vis…
Commons-logo.svg Дзевінскі замак на Вікісховішчы

Дзевінскі замак

Дзе́вінскі за́мак (па-славацку: Devínsky hrad) — разваліны замка ў Браціславе, адзін з народных сымбаляў Славаччыны. Па імені Дзевіна названы Дзевінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае ўмацаваньне на месцы Дзевіна зьявілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаваньняў абарончай сыстэмы Лімэс Раманус. Вялікамараўскі замак Дзевін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдзкім летапісе як «Довіна». Замак іграў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасьля падзеньня Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэньне, але ў XIII ст. ізноў стаў іграць важную ролю падчас сутыкненьняў Аўстрыі і Вугоршчыны. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям’я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэньнем Асманскай імпэрыі замак перастаў іграць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дзевіна, былой вялікамарўскай цьвердзі сталі легендарным месцам.