Ораўскі замак
| Замак | |
| Краіна | Славаччына |
| Месцазнаходжаньне | Ораўскі подзамак непадалёк ад Долнага Кубіна, раён Долны Кубін, Жылінскі край |
| Каардынаты | 49°15′42″ пн. ш. 19°21′29″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | раманскі/готыка, цяпер — рэнэсанс/нэаготыка |
| Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
| Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d][2][3] |
| Сайт | oravskemuzeum.sk/… (славацк.) oravskemuzeum.sk/… (анг.) |
Ораўскі замак на мапе Славаччыны Ораўскі замак | |
Ораўскі замак (па-вугорску: Árva vára, па-нямецку: Arwaburg, па-славацку: Oravský hrad) — адзін з найжывапісных замкаў Славаччыны на скале над Оравай (112 м) ля вёскі Ораўскі Подзамак непадалёк ад Долнага Кубіна ў Жылінскім краі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ораўскі замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя на месцы старога драўлянага ўмацаваньня, але будаўніцтва не спынялася да XVII стагодзьдзя. Упершыню згадваецца ў 1267 годзе. У 1370 стаў жупным замкам Оравы. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Ораўскага замка быў пабудаваны палац. У 1800 годзе замак згарэў і быў адноўлены. Поўная рэканструкцыя адбылася ў 1953—1968 гадох і пасьля яе замак стаў рэзыдэнцыяй Ораўскага музэю.
Тут здымаліся шматлікія сцэны зь першага фільма пра Дракулу — Насфэрату: Сымфонія вусьцішы (1922).[4]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ораўскі замак узімку
- Ораўскі замак
- Уваход у замак
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ораўскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.skgeodesy.sk/files/sk/slovensky/ugkk/geodezia-kartografia/standardizacia-geografickeho-nazvoslovia/nazvy-hradov-zamkov/hrady_zamky_zoznam-stranku.pdf (славац.) — Úrad geodézie, kartografie a katastra Slovenskej republiky, 2020.
- ↑ https://www.pamiatky.sk/evidencie-a-registre/register-nnkp/detail-nnkp?code=RNNKP&detail_id=009e49d0-fbda-43a6-a2d7-0d26b39fd8c4
- ↑ https://www.pamiatky.sk/ochrana-pamiatok/pamiatkovy-fond/zoznam-vybranych-narodnych-kulturnych-pamiatok
- ↑ Мартын Вотруба, Nosferatu (1922), Slovak Locations. Slovak Studies Program, Унівэрсытэт ў горадзе Пітсбург.
| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| |||||