Любаўнянскі замак
| Замак | |
| Краіна | Славаччына |
| Месцазнаходжаньне | Старая Любаўня, раён Стара Любаўня, Прэшаўскі край |
| Каардынаты | 49°18′53″ пн. ш. 20°41′54″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура[2] |
| Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
| Статус | на рэстаўрацыі |
Любаўнянскі замак на мапе Славаччыны Любаўнянскі замак | |
Любаўнянскі замак (па-славацку: Ľubovniansky hrad) — замак на паўночнай ускраіне Старой Любаўні (раён Стара Любаўня, Прэшаўскі край, Славаччына).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Замак узьнік хутчэй за ўсё ў канцы XIII стагодзьдзя як памежная вартаўнічая фартэцыя на гандлёвым шляху ў Польшчу. Паводле некаторых крыніцаў яго пабудаваў у 1280 годзе польскі князь Баляслаў, зяць Бэлы IV. Упершыню ж замак згадваецца ў 1311 годзе. У 1412—1772 годзе замак быў нароўні зь іншымі сьпіскімі гарадамі аддадзены Польшчы ў якасьці закладу за каралеўскі доўг, дэ-юрэ застаючыся вугорскім, дэ-факта польскім. У 1553 годзе замак быў пашкоджаны вялікім пажарам, у 1555 замак пачаў перабудоўвацца. У XVII стагодзьдзі замак быў пашыраны і зноў перабудаваны. У наш час замак рэстаўруецца. У замку знаходзіцца Любаўнянскі музэй.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| |||||
Любаўнянскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў