Насфэрату: Сымфонія вусьцішы
Насфэрату: Сымфонія вусьцішы | |
Nosferatu, eine Symphonie des Grauens | |
Жанр | фільм жахаў |
---|---|
Рэжысэр | Фрыдрых Мурнаў |
Сцэнарыст | Гэнрык Галеен кніга Брэма Стокера |
Заснаваны на | Дракула |
Прадусар | Энрыка Дыкман Альбін Граў |
У ролях | Макс Шрэк |
Кампазытар | Джэймс Бэрнард |
Апэратар | Фрыц Арно Вагнэр |
Мастак | Albin Grau[d] |
Вытворчасьць | Prana Film |
Распаўсюд | Netflix, Брытанскі інстытут кінэматографу[d][1], Transit Film GmbH[d][1] і Universum Film[d][1] |
Дата выхаду | 1922 |
Працягласьць | 94 хв. |
Краіна | Нямеччына |
Мова | нямецкія субтытры |
Старонка на IMDb |
Насфэрату: Сымфонія вусьцішы (па-нямецку: Nosferatu, eine Symphonie des Grauens) — знакаміты нямы фільм нямецкага кінрэжысэра Фрыдрыха Вільгэльма Мурнаў, зьняты ў 1921 годзе і выпушчаны на экраны ў 1922 годзе. Мурнаў хацеў экранізаваць «Дракулу» Брэма Стокера, аднак кінастудыя Prana Film ня здолела набыць правы на выкарыстаньне рамана. Для таго, каб працягнуць работу над фільмам, Мурнаў палічыў дастатковым зьмяніць імёны сваіх пэрсанажаў і зьлёгку перайначыць тэкст. Фільм зьявіўся трэцяй па ліку, але першай захаваўшайся экранізацыяй Брэма Стокера.
Ролю графа Орляка сыграў Макс Шрэк, стварыўшы адзін з найвядомейшых экранных вобразаў вампіраў, які і праславіў актора. Астатнія ролі выканалі Аляксандар Гранах, Грэта Шрэдэр і Густаў фон Вангенгайм.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Насфэрату: Сымфонія вусьцішы на сайте Internet Movie Database
- 64 хвілінная чорна-белая вэрсія фільма
Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |