Перайсьці да зьместу

Народнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нацыянальнасьць»)

Народнасьцьмоўная супольнасьць плямёнаў на аснове сумеснага пражываньня ў адной мясцовасьці, гаспадарчых дачыненьняў і агульнай культуры. Узьнікла пры пераходзе да саслоўнага грамадзтва (рабаўладальніцтва і фэадалізм)[1].

Найбольш старажытныя: грэкі, кітайцы і эгіпцяне. У сярэдзіне IX ст., пасьля распаду Франкіі, пачалі ўтварацца ў Заходняй Эўропе. У IX — пачатку XII ст. у рамках Кіеўскай Русі на ўсходзе Эўропы склаліся русіны[1].

Усходне-славянскія плямёны (дрыгавічы, крывічы, радзімічы) засялялі землі сучаснай Беларусі ў VI—VIII стагодзьдзях. У IX ст. княствы перанялі вяршэнства ўлады ў племяннога ўладкаваньня ўсходніх славянаў. У IX—XII ст. на землях Беларусі існавала больш за 10 княстваў, якія траплялі ў залежнасьць ад Кіеўскай Русі. Пасьля здабыцьця незалежнасьці Наваградзкае, Полацкае і Тураўскае княствы ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). У канцы XIII—XVI ст. пры панаваньні ў ВКЛ адзінай старабеларускай мовы і культуры, пашырэньні фэадальных дачыненьняў згуртаваліся беларусы. Лучнасьці спрыяла самакіраваньне княстваў (Віцебскае, Мсьціслаўскае, Полацкае, Слуцкае і Тураўскае), пашырэньне гандлю ў выніку разьвіцьця промыслаў і рамёстваў у местах, упарадкаваньне агульнадзяржаўнага права. У XVII — сярэдзіне XIX ст. адмоўны ўплыў мелі акаталічваньне і апалячваньне. У выніку далучэньня земляў Беларусі да Расейскай імпэрыі (1772, 1793, 1795 гг.) да шкодных умоваў дадалася русіфікацыя. У 2-й палове XIX ст. пры пераходзе да капіталізму пачалося адражэньне беларусаў[1].

  1. ^ а б в Васіль Бандарчык. Народнасьць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 169. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5