Перайсьці да зьместу

Н

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы Н
Нн
Выява
  К Л Љ М Н Њ О П Р  
Беларускі альфабэт:
 Й К Л М Н О П Р С 
У лацінцы N · n
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [n]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter en
cyrillic small letter en
Юнікод Н: U+041D
н: U+043D
HTML Н: Н
н: н
UTF-16 Н: 0x041D
н: 0x043D
URL-код Н: %D0%9D
н: %D0%BD
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Н, н (эн; курсіў: Н н) — літара славянскіх кірылічных альфабэтаў (14-я ў баўгарскім, 15-я ў беларускім і расейскім, 16-я ў сэрбскім, 17-я ў македонскім і 18-я ва ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьці некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах называецца «нашь» (ст.-сл.) або «нашъ» (ц.-сл.). У кірыліцы ёсьць 15-ай паводле ліку. У глаголіцы — 16-ай паводле ліку.

Можа быць малой й вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.

Н паходзіць з кірылічнай , што ўзьнікла на аснове грэцкай літары Ν, ν (Ню). У Глаголіцы мае выгляд .

У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у зьвязку з рознымі пісьмовымі школамі і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх выглядах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня. У XVII стагодзьдзі літара Н канчаткова выціснула літару Ν. Літара Ν выкарыстоўваецца цяпер толькі ў царкоўнаславянскай мове.

Лічбавае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Н мае значэньне лічбы — 50. У Глаголіцы мае значэньне 70.