Перайсьці да зьместу

Эта (літара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Η
Η
Грэцкі альфабэт
ΑαАльфа ΒβБэта
ΓγГама ΔδДэльта
ΕεЭпсылён ΖζДзэта
ΗηЭта ΘθТэта
ΙιЁта ΚκКапа
ΛλЛямбда ΜμМю
ΝνНю ΞξКсі
ΟοО мікрон ΠπПі
ΡρРо ΣσςСыгма
ΤτТаў ΥυІпсылён
ΦφФі ΧχХі
ΨψПсі ΩωО мэга
Гісторыя
ϜϝДыгама ϚϛСтыгма
ͰͱГэта ϺϻСан
Ϟϟ, ϘϙКопа Ϡϡ, ͲͳСампі
ϷϸШо

Η, η (ст. грэц. Ήτα — міжнародны стандарт трансьлітарацыі — [heta, 'eta][1]). Першапачатковае старажытнагрэцкае вымаўленьне — Гета; гэтае вымаўленьне ляжыць у аснове сярэдневяковай заходнеэўрапэйскай транскрыпцыі Еta[2].

Η, η — 7-я літара грэцкага альфабэту. У сыстэме грэцкага альфабэтнага запісу лікаў мае лікавае значэньне 8. Паходзіць ад фінікійскае літары — «хэц». Ад літары Η, η паходзяць: лацінская літара H, а таксама кірылічныя літары И і Й. У сучасным мовазнаўстве, улічваючы асаблівасьці граматыкі грэцкай мовы, лічуцца правільнымі наступныя варыянты трансьлітарацыі назвы гэтае літары: Heta і 'eta[1]. У беларускім мовазнаўстве прынята транскрыпцыя Эта[3], што робіць вялікай складанасьцю адрозьніваць яе ў трансьлітарацыі ад грэцкай літары Ε, ε (эпсылён).

  1. 1 2 Tack Heta
  2.  Sihler, Andrew L. New Comparative Grammar of Greek and Latin. — illustrated. — New York: Oxford University Press, 1995. — P. 10–20.
  3. У адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо