Перайсьці да зьместу

Міклаш Хорці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міклаш Хорці
па-вугорску: Horthy Miklós
па-нямецку: Nikolaus Horthy von Nagybánya
4-ы рэгент Вугорскага каралеўства
1 сакавіка 1920 — 15 кастрычніка 1944
Папярэднік: Карай Хусар
Наступнік: тытул скасаваны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 чэрвеня 1868
Кендэрэш, Солнацкі камітат, Аўстра-Вугоршчына
Памёр: 9 лютага 1957 (88 гадоў)
Эштарыл, Партугалія
Партыя:
Сужэнец: Магдолна Пурглі
Дзеці: сыны: Іштван і Міклаш
дочкі: Магда і Паўла
Бацька: Іштван Хорці
Маці: Паўла Халашы
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Заслуг 1 клясы (ВНР) Жалезны крыж 1 клясы Жалезны крыж 2 клясы
Кавалер Найвышэйшага ордэна сьвятога Дабравешчаньня Кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятых Маўрыцыя і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Ордэн Кірылы і Мятода Ордэн Белай зоркі на ланцугу
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Кавалер ордэна Слана
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн германскага арла
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 клясы (Эстонія)
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 клясы (Эстонія)
Ваенны ордэн Марыі Тэрэзіі
Крыж Свабоды 3 клясы 1 ступені
Крыж Свабоды 3 клясы 1 ступені
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага вугорскага ордэна сьвятога Стэфана Крыж Вайсковых заслуг (Аўстра-Вугоршчына)
Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені Вялікі крыж ордэна Белай ружы Ордэн Хрызантэмы
Ордэн Кароны караля Званіміра Ордэн Збавіцеля Ордэн Чырвонага арла 2 ступені
Галіпалійская зорка Вялікі крыж ордэна Заслуг (Чылі) Ордэн Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 клясы
Выява аўтографу

Міклаш Хорці (па-вугорску: Horthy Miklós; 18 чэрвеня 1868, Кендэрэш, Вугоршчына — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзяяч Вугоршчыны. Контар-адмірал (1918).

Скончыў вайскова-марскую акадэмію ў г. Фіюме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Вугоршчыны. У Першую сусьветную вайну камандаваў крэйсэрам, ВМФ (з 1918); у 1918 здушыў паўстаньне вайсковых маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 вайсковы міністар вугорскага ўраду ў г. Сэгед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Вугорскай Савецкай Рэспублікі. Пасьля яе падзеньня праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Вугорскага каралеўства (якое ня мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у зьнешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Нямеччыну, на баку якой Вугоршчына ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрнаваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міклаш Хорцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў