Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нямеччына
ФэдэрацыяНямецкая хакейная фэдэрацыя
МэнэджарШтэфан Шайднагель
ТрэнэрМарка Штурм
КапітанФранк Гёрдлер
Найбольш гульняўУда Кісьлінг (320)
Найбольш пунктаўЭрых Кюнгакль (210)
Рэйтынг ІІХФ13
Максымум ІІХФ8 (2003)
Мінімум ІІХФ12 (2006)
Колеры                   
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Хатнія колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Выязныя колеры
Першая гульня
 Нямеччына Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі 9:1 Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі Швайцарыя
(Мантро, Швайцарыя — 10 студзеня 1910)
Найбуйнейшая перамога
 Нямеччына Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі 14:0 Мужчынская зборная Югаславіі па хакеі Югаславія
(Любляна, Славенія — 10 лютага 2000)
Найбуйнейшая параза
 СССР Мужчынская зборная СССР па хакеі 10:0 Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына
(Цуг, Швайцарыя — 7 сьнежня 1990)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў63 (упершыню ў 1930)
Дасягненьні2 (1930, 1953)
Эўропа
Удзелаў9
Дасягненьні2 (1910, 1911, 1914)
Алімпійскія гульні
Удзелаў20 (упершыню ў 1928)
Мэдалёў2 (2018), 3 (1932, 1976)

Збо́рная Няме́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нямеччыны. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы[1]. Кіроўны орган — Нямецкая хакейная фэдэрацыя; галоўным трэнэрам зьяўляецца канадзкі спэцыяліст Пэт Картына. Пасьля падзелу Нямеччыны пасьля Другой сусьветнай вайны да 1990 году існавала асобная зборная Ўсходняй Нямеччыны па хакеі. У 1991 годзе каманды і гульцы былі аб’яднаны пад эгідай адзінай Нямецкай хакейнай фэдэрацыі.

Фэльтынс-Арэна. 77 803 чалавекі. Рэкорд наведвальнасьці на матчы Нямеччына — ЗША (2:1) на чэмпіянаце сьвету 2010 году
Капітан нямецкай каманды Крыстыян Эргаф

Першы хакейны матч адбыўся ў Нямеччыне ў лютым 1887 году на лёдзе возера Галензээ ў Бэрліне. Каманда мясцовага спартовага клюбу атрымала перамогу ў студэнцкай зборнай зь лікам 11:4. Першая афіцыйная гульня зборнай Нямеччыны на ўзроўні зборных камандаў прайшла ў Швайцарыі ў горадзе Мантро 10 студзеня 1910 году супраць зборнай Швайцарыі, нямецкая зборная перамагла з буйным лікам 9:1. Папулярнасьць хакея пачала расьці, асабліва ў Бэрліне. Сталічныя клюбы дамінавалі ў гэтым відзе спорту ажно да Другой сусьветнай вайны.

Пасьля падзелу Нямеччыны хакейная зборная таксама падзялілася на зборную ФРН і НДР. Больш пасьпяхова і вынікова выступала зборная ФРН. Па аб’яднаньні Нямеччыны зборная не паказвала значных вынікаў, адным з найвышэйшых дасягненьняў стала 6 месца на чэмпіянаце сьвету 2003 году, дзе нямецкі калектыў трываў паразу ў чвэрцьфінале ў гульні супраць зборнай Канады ў овэртайме. Пачынаючы з 1998 году ў зборнай пачалася зацяжная крыза на дзесяць гадоў, як і ва ўсім нямецкім хакеі.

Сапраўдны посьпех прыйшоў да немцаў на хатнім чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе каманда прабілася ў паўфінал і заняла чацьвёртае месца. На наступным чэмпіянаце сьвету 2011 году, які праходзіў у Славаччыне, зборная Нямеччыны таксама паказала годны вынік. У сваёй групе заняла першае месца перамогшы ўсе матчы, як то ў зборнай Расеі 2:0, Славаччыны 4:3 і Славеніі 3:2. У чвэрцьфінале каманда саступіла зборнай Швэцыі 2:5 і заняла ў выніку сёмае месца.

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў