Перайсьці да зьместу

Манмартр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Манмартр
Лесьвіца Манмартру
Лесьвіца Манмартру
Краіна
Месцазнаходжаньне XVIII акруга Парыжу[d]
Манмартр на Вікісховішчы

Манма́ртр (па-француску: Montmartre, літар. гара пакутнікаў) — назва 130-мэтровага ўзгорку на поўначы Парыжа і старажытнарымскага паселішча. У 1860 г. раён зрабіўся часткай горада, даў назву 18-й муніцыпальнай акрузе.

Узгорак Манмартр — самая высокая кропка Парыжа. На вяршыні ўзгорка знаходзіцца базыліка Сакрэ-Кёр, адна з самых папулярных славутасьцяў францускай сталіцы. Узысьці на Манмартр можна па знакамітай лесьвіцы або з дапамогай фунікулёру.

У 2001 годзе на вялікія экраны выйшаў фільм «Амэлі», месцам дзеяньня якога стаў Манмартр. Гэта прыцягнула сюды новую хвалю турыстаў.