Куяба
Куяба | |||||
парт. Cuiabá | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 8 красавіка 1719 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Мату-Гросу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 165 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 65 | ||||
Паштовы індэкс: | 78000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 15°35′45″ пд. ш. 56°5′49″ з. д. / 15.59583° пд. ш. 56.09694° з. д.Каардынаты: 15°35′45″ пд. ш. 56°5′49″ з. д. / 15.59583° пд. ш. 56.09694° з. д. | ||||
Куяба | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cuiaba.mt.gov.br/ |
Куяба́ (па-партугальску: Cuiabá) — горад у Бразыліі, сталіца штату Мату-Гросу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першымі белымі, якія дасьледвалі тэрыторыю, дзе сёньня знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін зь іх, Мануэл дзі Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але празь некалькі гадоў яно было закінута.
У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскала Марэйры Кабрала, адыходзячы пасьля няўдалай сутычкі зь індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лягер і прыступілі да здабычы каштоўнага мэталу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амэрыцы, і ў пасёлак сталі сьцякацца асобы, якія жадалі атрымаць багацьце са здабычы золата. Выяўленьне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.
Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землятрус 1746 году прычыніў моцныя разбурэньні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная Парагвайская вайна толькі паспрыяла разьвіцьцю гораду, які стаў адной з асноўных тылавых базаў бразыльскіх войскаў. Аднак пасьля вайны эканамічная актыўнасьць паменшылася. Чарговы пэрыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя зьвязалі горад з астатняй краінай.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнымі галінамі гарадзкой эканомікі зьяўляюцца:
- прамысловасьць (у асноўным харчовая)
- дробны гандаль
- сфэра паслугаў
- турызм