Куяба
| Куяба | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Гімн | Anthem of Cuiabá[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Бразылія | ||||
| Штат | Мату-Гросу | ||||
| Дата заснаваньня | 8 красавіка 1719 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Cuiabá[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 165 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 15°35′45″ пд. ш. 56°05′49″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | cuiabano | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 65 | ||||
| Паштовы індэкс | 78000-000 | ||||
| Сайт | cuiaba.mt.gov.br (парт.) | ||||
| Куяба на мапе Бразыліі Куяба | |||||
Куяба́ (па-партугальску: Cuiabá) — горад у Бразыліі, сталіца штату Мату-Гросу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першымі белымі, якія дасьледвалі тэрыторыю, дзе сёньня знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін зь іх, Мануэл дзі Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але празь некалькі гадоў яно было закінута.
У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскала Марэйры Кабрала, адыходзячы пасьля няўдалай сутычкі зь індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лягер і прыступілі да здабычы каштоўнага мэталу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амэрыцы, і ў пасёлак сталі сьцякацца асобы, якія жадалі атрымаць багацьце са здабычы золата. Выяўленьне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.
Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землятрус 1746 году прычыніў моцныя разбурэньні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная Парагвайская вайна толькі паспрыяла разьвіцьцю гораду, які стаў адной з асноўных тылавых базаў бразыльскіх войскаў. Аднак пасьля вайны эканамічная актыўнасьць паменшылася. Чарговы пэрыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя зьвязалі горад з астатняй краінай.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўнымі галінамі гарадзкой эканомікі зьяўляюцца:
- прамысловасьць (у асноўным харчовая)
- дробны гандаль
- сфэра паслугаў
- турызм