Клайв Стэйплз Льюіс
Клайв Стэйплз Льюіс | |
C. S. Lewis | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Clive Staples Lewis |
Нарадзіўся | 29 лістапада 1898[1][2][3][…] Бэлфаст, Ірляндыя |
Памёр | 22 лістапада 1963[1][2][3][…] (64 гады) Оксфард, Ангельшчына |
Пахаваны | |
Бацькі | Альбэрт Джэймз Льюіс[d][4][5] Флорэнс Аўгуста Гэмілтан[d][4][5] |
Сужэнец | Джой Дэвідман[d][5] |
Дзеці | Дуглас Грэшэм[d] і David Gresham[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-раманіст, навуковец, радыё-дыктар |
Гады творчасьці | з 1919 |
Жанр | навуковая фантастыка, хрысьціянская апалягетыка, казка-фэнтэзі |
Мова | ангельская мова[6][7] |
Значныя творы | Хронікі Нарніі, Проста хрысьціянства, Пакуль мы твараў не набылі, Касьмічная трылёгія |
Узнагароды | |
Клайв Стэйплз Лью́іс (па-ангельску: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірляндзкі[a] пісьменьнік, літаратурны крытык, хрысьціянскі апалягет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысьціянска-апалягетычнымі творамі «Лісты круцяля» і «Проста хрысьціянства», фантастычнай сэрыяй «Касьмічная трылёгія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».
Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Ўладара Пярсьцёнкаў». Абодва аўтары зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «Зьдзіўлены радасьцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньні ў Царкве Ірляндыі, але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна й іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 гадоў ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па ягоным уласным сьцьверджаньні «зусім звычайным, шараговым чальцом англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[8]. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыёперадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас Другой сусьветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.
Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па іх ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на BBC 1998 году, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 году і экранізацыя кнігі «Прынц Касьпіян» 2008 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маленства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клайв Стэйплз Льюіс нарадзіўся ў Бэлфасьце (Ірляндыя) 29 кастрычніка 1898 году. Яго бацькам быў Альбэрт Джэймз Льюіс (1863—1929), салісітар, бацька якога, Рычард, пераехаў у Ірляндыю з Уэльсу ў сярэдзіне XIX ст. Яго маці была Флорэнс (Флора) Аўгуста Льюіс уроджаная Гамільтан (1862—1908), дачка сьвятара Царквы Ірляндыі (Супольнасьць англіканскіх цэркваў). У яго быў старэйшы брат Ўорэн Гамільтан Льюіс (Ўорні). Ва ўзросьце 4 гадоў, у кароткім часе пасьля гібелі яго сабакі Джэксі, Льюіс абвясьціў, што яго імя цяпер Джэксі. Першы час пасьля гэта не адзываўся ні на якое іншае імя, але неўзабаве згадзіўся на імя Джэк, пад якім ён быў вядомы сярод знаёмых і родных усё астатняе жыцьцё. Калі Льюісу было 7 гадоў, яго сям’я пераехала ў «Маленькі Лі» (Little Lie), дом, які яго бацька пабудаваў для маці ўва ўсходнім Бэлфасьце.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігай «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» К. С. Льюіс разам са сваім сябрам Дж. Р. Р. Толкінам заклаў падваліны жанру «фэнтэзі». Паводле сюжэту, у час Другой сусьветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць углыб Ангельшчыны. Яны пасяляюцца ў доме старога прафэсара. Малодшая зь дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Казка нязьменна ўваходзіць у рэйтынгі самых чытаных і самых улюбёных дзіцячых кніг. Экранізацыя гісторыі, створаная кампаніямі Disney і Walden Media, стала адным з самых папулярных фільмаў 2005 году.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000-х пераклад першай кнігі «Пляменьнік чарадзея» на беларускую мову зрабіў Алесь Квіткевіч[9][10]. Пераклад так і ня быў апублікаваны.
17 верасьня 2016 году адбылася прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» ў перакладзе Надзеі Кім[11].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нягледзячы на тое, што Льюіс большую частку свайго жыцьця правёў у Ангельшчыне, тым ня менш ён лічыў сябе менавіта ірляндцам: «Я ня змог бы з задавальненьнем жыць сярод іншага народу» і «Нябёсы — гэта Оксфард, перанесены ў цэнтар Каўнці Даўн»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б C. S. Lewis // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б http://web.archive.org/web/20160401153635/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/clive-staples-lewis
- ^ а б C. S. LEWIS // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ а б в Kindred Britain
- ^ Lewis, C. S., 1898-1963 // CONOR.SI
- ^ Льюис Клайв Стейплз // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
- ^ Льюис К. С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6) (рас.)
- ^ Алесь Квіткевіч Анкета Свабоды. Радыё «Свабода» (28 чэрвеня 2010). Праверана 18 лістапада 2012 г.
- ^ Піраты Карыбаў лаюцца, як беларускія сяляне!. Эўрапейскае радыё для Беларусі (14 траўня 2007). Праверана 18 лістапада 2012 г.
- ^ «Хронікі Нарніі» выйшлі па-беларуску — 17 верасня ў Акадэмкнізе старт продажаў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт пра Льюіса (анг.)
- Творы Льюіса ў бібліятэцы Машкова (рас.)
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1963 годзе
- Пахаваныя ў Оксфардшыры
- Нарадзіліся ў Бэлфасьце
- Выпускнікі Оксфардзкага ўнівэрсытэту
- Ірляндзкія літаратары
- Ангельскія літаратары
- Брытанскія літаратары-фантасты
- Хрысьціянскія апалягетыкі
- Хрысьціянскія літаратары
- Акадэмікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Інклінгі
- Памерлі ў Оксфардзе