Кая Калас
Кая Калас | |
па-эстонску: Kaja Kallas | |
1 ліпеня 2014 — 5 верасьня 2018 | |
Наступнік | Ігар Гразін[d] |
27 сакавіка 2011 — 14 лістапада 2011 | |
Наступнік | Тэр’е Трэй[d] |
2 ліпеня 2012 — 18 чэрвеня 2014 | |
Наступнік | Калеў Калемэтс[d] |
4 красавіка 2019 — 26 студзеня 2021 | |
Наступнік | Timo Suslov[d] |
26 студзеня 2021 — 22 ліпеня 2024 | |
Папярэднік | Юры Ратас[d] |
Наступнік | Крыстэн Міхал[d] |
з 1 сьнежня 2024 | |
Папярэднік | Жузэп Барэль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
18 чэрвеня 1977[1] (47 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Арва Халік[d] |
Бацька: | Сійм Калас[d] |
Маці: | Крысьці Калас[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Кая Калас (па-эстонску: Kaja Kallas; нарадзіўся 18 чэрвеня 1977 году) — эстонская палітыкіня і прэм’ер-міністарка Эстоніі з 26 студзеня 2021 году. Яна была лідэркай Партыі рэформаў Эстоніі з 2018 году і сябрам Рыйгікогу з 2019 году і раней з 2011 па 2014 гады. Калас працавала дэпутаткай Эўрапейскага парлямэнту з 2014 па 2018 гады, прадстаўляючы альянс лібэралаў і дэмакратаў Эўропы. Перад абраньнем у парлямэнт працавала адвакаткай, спэцыялізуючыся на эўрапейскім і эстонскім законе аб канкурэнцыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілся ў Таліне 18 чэрвеня 1977 году ў сям’і Сійма Каласа, які сам у свой час займаў пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі, а потым працаваў камісарам Эўрапейскай камісіі[4]. Маці Каі ў дзяцінстве перажыла дэпартацыю ў Сібір, дзе была вымушана жыць амаль 10 гадоў[5]. Прадзедам Каі быў Эдуард Алвэр, адзін з заснавальнікаў Эстоніі 24 лютага 1918 году, і першым начальнікам эстонскай паліцыі з 1918 году па 24 траўня 1919 году[5]. Згодна зь сямейным радаводам Калас мае таксама латвійскі і нямецкія карані праз бацьку[6][7].
Кая скончыла Тартускі ўнівэрсытэт у 1999 годзе, атрымаўшы ступень бакаляўра. Жыла ў Францыі і Фінляндыі падчас стажыровак па эўрапейскім заканадаўстве[8]. З 2007 году навучалася ў Эстонскай бізнэс-школе, атрымаўшы ступень выканаўчай магістаркі дзелавога адміністраваньня ў галіне эканомікі ў 2010 годзе[9]. У тым жа годзе далучылася да Партыі рэформаў Эстоніі. У 2011 годзе балятавалася ад партыі ў эстонскі парлямэнт, дзе па абраньні ачольвала камітэт па эканамічных справах з 2011 па 2014 гады. У наступным працавала ў Эўрапейскім парлямэнце, а затым зноўку вярнулася ў Эстонію, дзе з пачатку 2021 году ачольвае ўрад.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kaja Kallas // https://pantheon.world/profile/person/Kaja_Kallas
- ^ а б Search for a party member — Цэнтар рэестраў ды інфармацыйных сыстэмаў.
- ^ а б https://www.europarl.europa.eu/meps/en/124697/KAJA_KALLAS/history/8
- ^ «Digital Savvy Estonia Is Set to Get Its First Female Prime Minister». Fortune.
- ^ а б «Even further from Russia: what is known about the new head of the Estonian government». Europeeska Pravda.
- ^ «Siim Kallas: eliidi raputamine on õige eesmärk». Lääne Elu.
- ^ «Siim Kallas: 'Minu vanaema oli lätlane? Väga huvitav!'». Eesti Ekspress.
- ^ «Estonian candidates for the European Parliament: Kaja Kallas (Reform Party)». Estonian World.
- ^ «Victory for the centre-right opposition (ER) in the general elections in Estonia». The Foundation Robert Schuman.