Ота Штрандман
| Ота Штрандман | |
| па-эстонску: Otto August Strandman | |
![]() | |
| | |
|---|---|
| 9 траўня 1919 — 18 лістапада 1919 | |
| Папярэднік | Канстантын Пятс |
| Наступнік | Яан Тынісан |
| 9 ліпеня 1929 — 12 лютага 1931 | |
| Папярэднік | Аўгуст Рэй[d] |
| Наступнік | Канстантын Пятс |
| 26 кастрычніка 1920 — 14 студзеня 1921 | |
| Папярэднік | Ада Бірк[d] |
| Наступнік | Антс Пійп[d] |
| 1933 — 1939 | |
| 23 красавіка 1919 — 20 сьнежня 1920 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 30 лістапада 1875[1] |
| Памёр | 5 лютага 1941 (65 гадоў) або 16 лютага 1941[1] (65 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Ота Аўгуст Штрандман (Страндман) (па-эстонску: Otto August Strandman, 30 лістапада 1875, вёска Ванду — 5 лютага 1941, Кадрына, Эстонская ССР) — эстонскі палітык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1899—1901), скончыў юрыдычны факультэт Юр’еўскага ўнівэрсытэту(1903). Ганаровы доктар права Тартускага ўнівэрсытэту (1928) і Варшаўскага ўнівэрсытэту (1930).
Да паступленьня ва ўнівэрсытэт працаваў у Рэвельскай канторы Дзяржаўнага банку. У 1903—1905 гадах быў юрыстам у Нарве і Рэвелі. У 1904—1905 і 1917 годзе — галосны гарадзкой думы Рэвеля. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 году, у 1905—1909 гадах пражываў у эміграцыі ў Швэйцарыі. У 1909—1917 гадах займаўся адвакацкай практыкай у Рэвелі. У 1917 годзе, пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, расейскі Часовы ўрад прызначыў яго пракурорам Рэвельскага акруговага суду. У 1917—1918 гадах узначальваў часовы зямны савет Эстляндзкай губэрні.
У 1918 годзе — міністар юстыцыі Эстоніі. У 1918—1919 гг. — міністар сельскай гаспадаркі ў Часовым урадзе Эстоніі. У 1918 г. быў арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі войскамі. З 9 траўня 1919 па 18 лістапада 1919 году — прэм’ер-міністар і ваенны міністар. У 1920—1921 гг. — міністар замежных спраў. У 1921 годзе — старшыня Рыйгікогу. Быў чальцом Рыйгікогу першага — пятага скліканьня. У 1924 г. — міністар замежных спраў, затым міністар фінансаў. У 1927—1929 гг. — амбасадар Эстоніі ў Польшчы, Чэхаславаччыне і Румыніі. З 9 ліпеня 1929 году па 12 лютага 1931 году — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1933—1939 гг. — пасол Эстоніі ў Францыі, Бэльгіі, Гішпаніі і Ватыкане.
Быў адным зь лідэраў Эстонскай партыі працы. У 1939 годзе вярнуўся на радзіму, жыў на сваім хутары ў Кадрына. У 1941 годзе атрымаў позву зьявіцца ў НКУС, што азначала немінучы арышт, таму застрэліўся.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Эстоніі
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў Эстоніі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Міністры замежных спраў Эстоніі
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Эстонскія палітыкі
- Эстонскія юрысты
- Міністры фінансаў Эстоніі
- Палітыкі-самагубцы
- Застрэліліся
- Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
- Старшыні Рыйгікогу
