Яан Тынісан
Яан Тынісан | |
23 кастрычніка 1925 — 19 ліпеня 1932 | |
Папярэднік | Jaan Lattik[d] |
Наступнік | Mihkel Pung[d] |
18 лістапада 1919 — 28 ліпеня 1920 | |
30 ліпеня 1920 — 26 кастрычніка 1920 | |
9 сьнежня 1927 — 4 сьнежня 1928 | |
Папярэднік | Яан Тээмант |
Наступнік | Аўгуст Рэй[d] |
18 траўня 1933 — 21 кастрычніка 1933 | |
Папярэднік | Канстантын Пятс |
Наступнік | Канстантын Пятс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 сьнежня 1868[1][2] |
Памёр: |
1941[1][2] |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Яан Тынісан (па-эстонску: Jaan Tõnisson; 22 сьнежня 1868, каля Цянасільма — 1941?) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, юрыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь сялянскай сям’і. Скончыў юрыдычны факультэт Тартускага ўнівэрсытэту (1892), падчас вучобы быў старшынём Таварыства эстонскіх студэнтаў. Ганаровы доктар права (1928, Тартускі ўнівэрсытэт).
У 1917 году актыўна ўдзельнічаў у стварэньні аўтаноміі Эстоніі, чалец Часовай земскай рады, арыштаваны напрыканцы 1917 году бальшавікамі і высланы з Эстоніі. У 1917—1919 — лідэр Эстонскай дэмакратычнай партыі, у 1919—1932 — Эстонскай народнай партыі, у 1932—1935 — Нацыянальнай цэнтрысцкай партыі.
У 1917—1918 гг — кіраўнік замежнай дэлегацыі ў Стакгольме, у 1918—1919 — міністар без партфэлю і выконваючы абавязкі міністра замежных спраў у Часовым урадзе 1918—1919. З 18 лістапада 1919 па 26 кастрычніка 1920 г. — прэм’ер-міністар (яго ўрад заключыў Тартускую мірную дамову з Савецкай Расеяй). Дэпутат Устаноўчага сходу і ўсіх скліканьняў Рыйгікогу, старшыня другога (1923—1925) і пятага (1932—1933) скліканьняў.
З 9 сьнежня 1927 па 4 сьнежня 1928 году і з 18 траўня па 21 кастрычніка 1933 году — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы), у 1931—1932 — міністар замежных спраў. У 1932—1940 — старшыня Эстонска-брытанскага таварыства, у 1933—1940 — Эстонска-швэдзкага таварыства. Пасьля дзяржаўнага перавароту 12 сакавіка 1934 году быў адхілены ад актыўнай палітыкі, у 1935 — зрушаны з пасады рэдактара сваёй газэты, якая перайшла пад кантроль дзяржавы.
У 1935—1939 — прафэсар каапэрацыі Тартускага ўнівэрсытэту. Будучы пасьлядоўным прыхільнікам палітычнай дэмакратыі, выступаў супраць урада Канстантына Пятса . У 1938—1940 гг — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу і кіраўнік дэмакратычнай апазыцыі, ад якой у 1938 годзе балятаваўся на пасаду прэзыдэнта краіны. Узнагароджаны Крыжам Свабоды III/1 (найвышэйшая ступень за грамадзянскія заслугі). Ганаровы грамадзянін Тарту (1939), Ордэнам Белай зоркі (1938). Ганаровы сябар Эстонскага літаратурнага таварыства, Эстонскага таварыства журналістаў.
У час летняга крызысу 1940 году ў адносінах паміж СССР і Эстоніяй спрабаваў пераканаць прэзыдэнта Пятса арганізаваць хаця бы сымбалічны супраціў Чырвонай арміі. 13 сьнежня 1940 году быў арыштаваны органамі НКУС, утрымліваўся ў турме ў Таліне, абставіны сьмерці невядомыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Jaan Tonisson // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Jaan Tõnisson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
- Нарадзіліся 22 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Вільяндзімаа
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Выпускнікі Тартускага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Тартускага ўнівэрсытэту
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі I скліканьня
- Міністры замежных спраў Эстоніі
- Эстонскія юрысты
- Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Сябры Ўсерасейскага Ўстаноўчага сходу
- Старшыні Рыйгікогу