Юры Улуатс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Улуатс
20 чэрвеня 1940 — 9 студзеня 1945
Папярэднік Канстантын Пятс
Наступнік Аўгуст Рэй[d]
12 кастрычніка 1939 — 20 чэрвеня 1940
Папярэднік Каарэл Ээнпалу[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 студзеня 1890(1890-01-13)[1][2]
Памёр: 9 студзеня 1945(1945-01-09)[3] (54 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Белай Зоркі I ступені

Юры Улуатс (па-эстонску: Jüri Uluots; 13 студзеня 1890 — 9 студзеня 1945) — эстонскі палітык, апошні прэм’ер-міністар незалежнай Эстоніі да яе далучэньня да СССР, пасьля чаго — в.а. Прэзыдэнта Эстоніі ў выгнаньні. Кіраўнік Ураду Эстоніі ў эміграцыі. Быў таксама вядомы як адвакат.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім унівэрсытэце (1910—1918). Пасьля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім унівэрсытэце да 1944 году. Быў таксама рэдактарам газэт «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938). У 1938 годзе стаў адным з першых 12 акадэмікаў, прызначаных у зноў створаную Акадэмію навук Эстоніі[4].

Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932 гг. Займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 году. Пасьля фармаваньня марыянэткавага прасавецкага ўраду Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Нямеччынай, і пасьля арышту прэзыдэнта Канстантына Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзыдэнту Эстоніі.

Пасьля акупацыі Эстоніі нацысцкай Нямеччынай у 1941 годзе ў ходзе Другой сусьветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасьці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасьці Эстонскага Нацыянальнага камітэтау, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 году публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падразьдзяленьні нямецакай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.

Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс зьехаў у Стакгольм, дзе ўрад у выгнаньні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзыдэнту незалежнай Эстоніі Ленарту Меры ў 1992 годзе. Пасьля прыбыцьця ў Швэцыю Улуатс памёр ад раку жоўцевага пузыра.

Парэшткі Юры Улуоатса былі эксгумаваныя 12 траўня 2008 году на лясных могілках у Стакгольме і, разам з парэшткамі яго жонкі і сына, дастаўленыя са Швеэцыі ў Эстонію, дзе былі перапахаваныя на могілках вёскі Кірбла[5] у Заходняй Эстоніі 31 жніўня 2008 году.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасаваньня сьпіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагодзьдзя[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #101525923 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France Jüri Uluots // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б Jüri Uluots // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
  4. ^ Кароткая гісторыя Эстонскай акадэміі навук Архіўная копія ад 2018-01-01 г.
  5. ^ Царква Кірбла Праверана 2016-06-13 г. Архіўная копія ад 2016-06-24 г.
  6. ^ Sajandi sada Eesti suurkuju / Koostanud Tiit Kändler. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 2002. — 216 lk. ISBN 998570102X.