Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Полацак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
| |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д. / 55.48056° пн. ш. 28.77111° у. д.Каардынаты: 55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д. / 55.48056° пн. ш. 28.77111° у. д. |
Эпархія | Полацкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XV ст. |
Дата скасаваньня | 1832 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзьвіны, у Задзьвіньні[a]. Дзеяў да 1832 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Полацкага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў (пякарні, бровара, лядоўні, кузьні, стайні, лазьні) і пладовага саду з агародам. У 1940-я гады касьцёл часткова зруйнавалі савецкія ўлады. У наш час у былым жылым корпусе месьціцца мэдычная ўстанова, руіны касьцёла патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1498 вялікі князь Аляксандар заснаваў у Полацку кляштар бэрнардынаў. У 1502 годзе манахі збудавалі першы драўляны касьцёл. У Інфлянцкую вайну (1558—1583) маскоўскія акупанты гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1563 годзе кляштарныя будынкі згарэлі ў пажары.
У 1696 годзе ваявода полацкі Аляксандар Слушка зноў запрасіў бэрнардынаў у Полацак, дзе ахвяраваў ім пляц на слабадзе Кабаку. Па яго сьмерці ахвяраваньні на кляштар рабілі Буйніцкія — падчашыя Полацкага ваяводзтва. У 1695 годзе кляштар перанесьлі на левы бераг Дзьвіны[1].
Па пажары 1758 году на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і жылы корпус. У 1769 годзе касьцёл асьвяцілі. На 1772 год у кляштары было 10 манахаў, дзеяла філязофская школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі задзьвінская частка Полацку апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1778 на месцы драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл і кляштарны корпус гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні.
Па вайне савецкія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з трансэптам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэньні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У плястыцы фасадаў выкарыстоўваўся клясычны ордэр.
Усярэдзіне нэф касьцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем. Над уваходам на 2 слупах-пілёнах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы[2].
Кляштарны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — выцягнуты прастакутны ў пляне будынак, які з захаду завяршаецца пэрпэндыкулярна разьмешчаным крылом з трапезнай на першым паверсе. Будынак меў стрыманы дэкор: роўныя пілястры, прастакутныя ліштвы, прафіляваныя карнізы. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем кельляў, перакрыцьці памяшканьняў скляпеністыя. Будынак накрывала дахоўка.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1760 г.
-
XVIII ст.
-
XVIII ст.
-
Плян, 1802 г.
-
Плян, 1802 г.
-
Плян, 1802 г.
-
Плян, 1802 г.
-
Плян, 1802 г.
-
Плян, 1802 г.
-
па 1816 г.
-
1819 г.
-
1838 г.
-
1838 г.
-
Праект маскоўскай перабудовы, 1838 г.
-
1862 г.
-
Д. Струкаў, 1865 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1889—1891 гг.
-
1903 г.
-
1903 г.
-
1910 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
Ф. Краускопф, 1918 г.
-
Ф. Краускопф, 1918 г.
-
1918 г.
-
да 1920 г.
-
1920—1924 гг.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 23 Гвардзейцаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000613 |