Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў (Ліда)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
| |
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ліда |
Каардынаты | 53°53′37.42″ пн. ш. 25°18′11.63″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 25.3032306° у. д.Каардынаты: 53°53′37.42″ пн. ш. 25°18′11.63″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 25.3032306° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1797 |
Дата скасаваньня | 1842 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Лідзе. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[b]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзее сабор Сьвятога Міхала Арханёла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштар піяраў у Лідзе збудавалі ў 1757—1758 гадох з фундацыі падстолія вялікага літоўскага Ігнація Сцыпіёна дэ Кампа. У 1758 годзе піяры адкрылі бясплатную публічную школу.
У 1770 годзе пачалася падрыхтоўка да будаваньня калегіюму. У 1772 годзе пры калегіюме працавалі 8 піярскіх каплянаў. У 1775 годзе Варшаўскі сойм зацьвердзіў Лідзкую піярскую школу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады арыштавалі пробашча праз казаньне ў абарону Рэчы Паспалітай, у 1799 годзе частку кляштарных будынкаў канфіскавалі пад гарнізонную царкву расейскага войска. У 1797—1825 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі калегюім і рэарганізавалі яго ў 5-клясную шляхецкую павятовую вучэльню. У 1842 годзе касьцёл пацярпеў ад пажару. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл і кляштар піярам і адрэстаўравалі комплекс.
Па далучэньні Ліды да Беларускай ССР 11 кастрычніка 1939 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну касьцёл зноў дзеяў. У 1948 годзе вернікі правялі рамонт касьцёла, аднак неўзабаве савецкія ўлады зноў яго зачынілі. У 1958 годзе ў будынках разьмяшчалася спартовая заля, потым музэй і плянэтарыя. У 1971 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мураваную кляштарную браму.
У 1995 годзе будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — храм-ратонда пад паўсфэрычным купалам, завершаным 8-гранным ліхтаром. Да асноўнага круглага ў пляне аб’ёму далучаюцца больш нізкія прастакутныя ў пляне аб’ёмы: прытвор з 4-калённым портыкам на галоўным фасадзе і 2-павярховая закрысьція на восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і поўначы. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваецца дарычны ордэр. Портык і рызаліты завяршаюцца трыкутнымі франтонамі. Вокны прастакутныя.
Унутры пэрымэтрам залі разьмяшчаецца 8 параў дарычных калёнаў[1].
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1842 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1907 г.
-
1910 г.
-
1910 г.
-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1925—1939 гг.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Інтэр’ер
-
Званіца
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ярашэвіч А. Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 263.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000334 |