Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шарашоў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шарашоў |
Каардынаты | 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.21528° у. д.Каардынаты: 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.21528° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1848 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шарашове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, пры гістарычнай Закасьцельнай вуліцы[a]. Дзее[1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Шарашове збудавалі ў 1539 року з фундацыі Боны Сфорцы. У сярэдзіне XVII ст. будынак згарэў у пажары, неўзабаве яго адбудавалі з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Шарашоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак згарэў у адным з пажараў у мястэчку.
У 1841—1848 роках на сродкі вернікаў і ахвяраваньні мясцовых шляхцічаў вялося будаваньне мураванага касьцёла. Праз тое, што расейскія ўлады падтрымлівалі пабудову толькі храмаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), касьцёл у Шарашове стаў адзіным касьцёлам у Пружанскім павеце, збудаваным у тыя часы[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне ў 1848 року бальшавікі адабралі касьцёл пад склад, а касьцельныя каштоўнасьці разрабавалі[3].
28 ліпеня 1988 року будынак касьцёла вярнулі каталікам, у ім аднавіліся набажэнствы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты вільчыкавы дахам з вальмай над апсыдай. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 1-ярусныя квадратныя ў пляне вежы, аб’яднанымі атыкам з трыкутным франтонам. У верхняй частцы вежаў знаходзяцца аркавыя праёмы. Фасад аздабляецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў, пастаўленых у бакавых аркавых нішах. Такія ж скульптуры разьмяшчаюцца і ў прастакутных нішах на бакавых гранях ніжняга яруса вежаў. Над прастакутным уваходным праёмам праразаецца паўцыркульнае акно, якое асьвятляе хоры. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца аркавымі броўкамі з замкавым каменем, і пілястрамі ў прасьценках.
Унутраная прастора падзяляецца шасьцю калёнамі на тры нэфы і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. На дзьвюх калёнах высяцца хоры. Алтарная частка займае шырыню цэнтральнага нэфу і з бакоў абмяжоўваецца закрысьціямі з тэрасамі на іх перакрыцьцях. Алтар у выглядзе карынцкай калянады[2], у ім дзьве драўляныя скульптуры сьвятых і абраз «Укрыжаваньне» XІX ст. На бакавой сьцяне апсыды зьмяшчаецца амбон.
Сьвятары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францішак Рамейка (1913 — 1921)
- Уладзіслаў Марковіч (1924—1934)
- Альберт Бакіноўскі (1935—1948?)[4]
- Яцэк Дубіцкі (цяперашні час)
На касьцельных могілках у 1848 року спачыў ўніяцкі сьвятар доктар багаслоўя Міхал Баброўскі, якога ў 1833 року расейскія ўлады выслалі ў Шарашоў, дзе ён адпраўляў набажэнствы на беларускай мове[5].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Драўляная скульптура апостала ля ўваходу
-
Інтэр'ер
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 5.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Шарашова — парафія Найсьвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ а б Пракаповіч Н.С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ Юры Жыгамонт (22 ліпеня 2011) Деревня Шерешево (Беловежская пуща): После восстания Кастуся Калиновского здесь вешали арестованных повстанцев (рас.) Новыя падарожжы дылетанта Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ Леанід Маракоў Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Даведнікі пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі» Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 371.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000657 |
|