Карл Генрых Ульрыхс
Карл Генрых Ульрыхс | |
Karl Heinrich Ulrichs | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Numa Numantius, Carlo Arrigo |
Нарадзіўся | 25 жніўня 1825 |
Памёр | 14 ліпеня 1895 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | праўнік, пісьменьнік, журналіст |
Гады творчасьці | 1846—1895 |
Мовы | нямецкая,, лацінская |
Значныя творы | Forschungen über das Räthsel der mannmännlichen Liebe |
Кáрл Гéнрых Ульрыхс (па-нямецку: Karl Heinrich Ulrichs; 28 жніўня 1828, Аўрых, Нямеччына – 14 ліпеня 1895, Л'Акуіла, Італія) - нямецкі праўнік, журналіст, выдавец, пісьменьнік, пачынальнік руху за правы гомасэксуалаў (альбо «ураністаў», як называў сябе й іншых гомасэкуалаў сам праўнік). Піянэр сэксалёгіі. Першы вядомы актывіст за прызнаньне і роўнасьць грамадзянскіх правоў гомасэксуалаў[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1844 па 1846 год Карл Генрых Ульрыхс вывучаў тэалёгію і юрыспрудэнцыю ў Гётынгенскім унівэрсытэце, потым гісторыю – у Бэрлінскім унівэрсытэце.
Прызначаны памочнікам судзьдзі ў Гановэры ў 1854 г. Звольніўся з пасады ў 1856 г. пасьля таго, як быў заўважаны ў «ненатуральных зносінах». І хоць закон Каралеўства Гановэр не асуджаў гомасэксуальныя адносіны, ён быў вымушаны зьехаць. Адкрыў уласную практыку ў Бургдарфе, але і тут яго напаткаў гомасэксуальны скандал. Ён перахаў у Аўгсбург, дзе працаваў журналістам у газэце «Allgemeinen Zeitung».
Пад псэўданімам Numa Numantius у 1864–65 гадох апублікаваў пяць тамоў эсэ «Дасьледаваньні загадкі каханьня паміж мужчынамі» (Forschungen über das Rätsel der mannmännlichen Liebe)[3]. Ён спрычыніўся да зараджэньня біялягічнай тэорыі «трэцяй плоці» (тэрміну «гомасэксуальнасьць» яшчэ не існавала), таму К. Ульрыхс выкарыстоўваў створаны ім панятак «уранізм»[4]. Тэорыя трэцяй плоці рэзюмавалася ў выразе «душа жанчыны ў целе мужчыны»[5]. Паняткі ўранізм і ўраніст потым актыўна выкарыстоўваліся ў кантынэнтальнай Эўропе да пачатку XX стагодзьдзя.
Ён працягваў публікаваць артыкулы і кнігі, на гэты раз пад сваім сапраўдным імем, што, у сваю чаргу, зрабіла публічнай ягоную сэксуальную арыентацыю. Такім чынам, ён лічыцца першым гомасэксуалам, які адкрыта заявіў пра сваю гомасэксуальнасьць – зрабіў, кажучы сучаснай мовай, камінг-аўт[6]. У 1866 годзе Прусія Бісмарка анэксавала Каралеўства Гановэр. Ульрыхс быў абвінавачаны ў падрыўной дзейнасьці і патрапіў у турму. Яго творы былі канфіскаваныя. У жніўні 1869 году, неўзабаве пасьля вызваленьня з турмы, ён публічна выступіў як ураніст (гомасэксуал) на Кангрэсе нямецкіх праўнікаў у Мюнхэне і заклікаў не ўключаць у Крымінальны кодэкс вядомы Параграф 175, які меўся ўвесьці пакараньне за «садамію»[7].
У 1880 г. ён іміграваў у Італію і пасяліўся ў Л'Акуіле. У пэрыяд паміж 1889 і 1895 гадамі ён прысьвяціў сябе часопісу «Alaudæ» (Жаўрук)[8].
Уплыў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сьмерці імя Карла Ўльрыхса было на пэўны час забыта. Але ягоныя працы паўплывалі на Магнуса Гіршфэльда[9], ягонымі працамі карыстаўся Рыхард фон Крафт-Эбінг[10]. Тэрміны «ўранізм» і «ўраніст», створаныя К. Ульрыхсам, шырока ўжываліся ў значэньні «гомасэксуальнасьць» і «гомасэксуал» адпаведна да пачатку ХХ стагодзьдзя.
Ульрыхс быў адным зь першых, хто пазытыўна і навукова – у гуманітарных навуках – выказаўся пра сэксуальную аднаплоцевую цягу.
У ягоны гонар Міжнародная асацыяцыя лесьбіянак і геяў (ILGA) прысуджае прэмію імя Карла Генрыха Ульрыхса.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Numa Numantius. Inclusa. Anthropologische Studiën über mannmännliche Geschlechtsliebe. Leipzig, 1864. (ням.)
- Numa Numantius. Formatrix. Anthrop. Studien über urnische Liebe. Leipzig, 1865. (ням.)
- Numa Numantius. Vindex. Social-juristische Studien über mannmännliche Geschlechtsliebe. Leipzig, 1864. (ням.)
- Numa Numantius. Vindicta. Kampf für Freiheit u. s. w. Leipzig, 1865. (ням.)
- Numa Numantius. Ara Spei. Moralphil. und Socialphil. Studien über urnische Liebe. Leipzig, 1865. (ням.)
- K. H. Ulrichs. Gladius Furens. Das Naturräthsel der Urningsliebe. Kassel, Württenberger, 1868. (ням.)
- K. H. Ulrichs. Memnon. Die Geschlechtsnatur des mannliebenden Urnings. Schleiz, H. Heyn, 1868. (ням.)
- K. H. Ulrichs. Incubus. Urningsliebe und Blutgier. Leipzig, A. Serbe, 1869. (ням.)
- K. H. Ulrichs. Argonauticus. Zastrow und die Urninge. Leipzig, A. Serbe, 1869. (ням.)
- K. H. Ulrichs. Prometheus. Beitärge zur Erforschung des Naturräthsels des Uranismus. Leipzig, Serbe, 1870. (ням.)
- K. H. Ulrichs. Araxes. Ruf nach Defreiung der Urningsnatur vom Strafgesetz. Schleiz, Heyn, 1870. (ням.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.angelfire.com/fl3/celebration2000/setz.html
- ^ PREARO, Massimo. Chapitre 2. Pouvoirs de la science et puissance des savoirs : la question homosexuelle In : Le Moment politique de l’homosexualité : Mouvements, identités et communautés en France [en ligne]. Lyon : Presses universitaires de Lyon, 2014. Disponible sur Internet : http://books.openedition.org/pul/4389. ISBN : 9782729711306. DOI : https://doi.org/10.4000/books.pul.438.
- ^ Kennedy, Hubert. 1997. Karl Heinrich Ulrichs, First Theorist of Homosexuality. In Science and Homosexualities, ed. Vernon A. Rosario, 26–45. New York/London: Routledge.
- ^ Marc-André Raffalovich, «Sur la symptomatologie de l'inversion sexuelle», Archives de l'Anthropologie criminelle., 1894., p. 741.
- ^ Ralph M. Leck, , Urbana ; Chicago ; Springfield, University of Illinois Press, 2016, XVIII-279 p.
- ^ Wolfram Setz (Hrsg.): Die Geschichte der Homosexualitäten und die schwule Identität an der Jahrtausendwende. Eine Vortragsreihe aus Anlaß des 175. Geburtstags von Karl Heinrich Ulrichs (= Bibliothek rosa Winkel, Bd. 25), MännerschwarmSkript, Hamburg, 2000.
- ^ Numa Numantius, Le Glaive furieux, L'Enigme de la Nature de l'Amour de l’Urning et L'Erreur comme Législateur. Un Défi. à L'Association des Juristes Allemands. Livre Six, https://www.angelfire.com/fl3/uraniamanuscripts/glaive.htm
- ^ Wielfried Stroh (éditeur), Alaudæ. Eine lateinische Zeitschrift 1889-1895 herausgegeben von Karl Heinrich Ulrichs. Nachdruck mit einer Einleitung von Wielfried Stroh, Hambourg, MännerschwarmSkript Verlag, 2004.
- ^ F. Tamagne, Histoire de l’homosexualité en Europe. Berlin, Londres, Paris (1919-1939), Paris, Seuil, 2000.
- ^ Jonathan Ned Katz, L'Invention de l'hétérosexualité, EPEL, Paris, 2001.
- Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі
- Памерлі ў Італіі
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Памерлі 14 ліпеня
- Памерлі ў 1895 годзе
- Нямецкія літаратары
- Нямецкамоўныя пісьменьнікі
- Нямецкія журналісты
- Журналісты Нямеччыны
- Журналісты XIX стагодзьдзя
- Дасьледнікі гомасэксуальнасьці
- Актывісты ЛГБТ-руху ў Нямеччыне
- Нямецкія юрысты