Жаўрук-сьмяцюх
Жаўрук-сьмяцюх | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Вераб’інападобныя |
Сямейства | Жаўруковыя |
Род | Galerida |
Від | Жаўрук-сьмяцюх |
Бінамінальная намэнклятура | |
Galerida cristata (Linnaeus, 1758) | |
Арэал | |
Жаўрук-сьмяцюх (па-лацінску: Galerida cristata) — від птушак сямейства жаўруковых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі чуб, які востра заканчваецца (большы, чым у палявога і баравога жаўрукоў), крайнія рулявыя рыжаватыя і больш сьветлыя, чым астатнія. У маладых чуб невялікі. Голас: падобны на голас палявога жаўрука, але больш прарэзьлівы, больш частыя перапынкі. Позыў — прарэзьлівае «ді-діі-трі» або «ірі-трі-тріэ», мяккае «джютт». Даўжыня цела 17—19 см, размах крылаў 29—38 см[1].
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома 37 падвідаў жаўрукоў-сьмецюхоў:[2]
- Galerida cristata cristata
- Galerida cristata pallida
- Galerida cristata neumanni
- Galerida cristata apuliae
- Galerida cristata tenuirostris
- Galerida cristata meridionalis
- Galerida cristata caucasica
- Galerida cristata subtaurica
- Galerida cristata cypriaca
- Galerida cristata zion
- Galerida cristata cinnamomina
- Galerida cristata magna
- Galerida cristata leautungensis
- Galerida cristata coreensis
- Galerida cristata iwanowi
- Galerida cristata lynesi
- Galerida cristata kleinschmidti
- Galerida cristata riggenbachi
- Galerida cristata carthaginis
- Galerida cristata balsaci
- Galerida cristata arenicola
- Galerida cristata helenae
- Galerida cristata festae
- Galerida cristata brachyura
- Galerida cristata nigricans
- Galerida cristata maculata
- Galerida cristata halfae
- Galerida cristata senegallensis
- Galerida cristata jordansi
- Galerida cristata alexanderi
- Galerida cristata isabellina
- Galerida cristata altirostris
- Galerida cristata somaliensis
- Galerida cristata tardinata
- Galerida cristata chendoola
- Galerida cristata randoni
- Galerida cristata macrorhyncha
Зь іх у Эўропе сустракаюцца:
- G. c. cristata (сын. G. c. tenuirostris) — цэнтральная і ўсходняя Эўропа;
- G. c. pallida — Пірэнейскі паўвостраў;
- G. c. meridionalis (сын. G. c. neumanni)- Балканы і Поўдень Апенінскага паўвострава;
- G. c. caucasica — Родас, Кіпр, Крыт, заходняя Турэччына, Каўказ.
Біятоп
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сухія адкрытыя тэрыторыі зь нізкай і рэдкай наземнай расьліннасьцю бяз дрэваў і кустоў. Ахвотна займае розныя тыпы антрапагенна зьмененых біятопаў, часта паўпустынных (напрыклад, пагоркі паблізу пабудоваў, рудэральныя біятопы, навакольле чыгуначнай каляі і партоў, прамысловыя раёны).
Гняздо
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На зямлі ў выграбенай ямцы сярод няшчыльнай расьліннасьці або сярод грудкоўзямлі, камянёў і да т. п., даволі добра схаванае. Зьнешняя частка з кароткіх, тоўстых, выгнутых па перымэтры лісьця і сьцёблаў траў з дадаткам каласкоў, канцы якіх у мностве тырчаць па-за краямі гнязда. Высьцілка з тонкай і сухой травы і валокнаў завялых расьлінаў, месцамі валосьсе. D = 9—15 см, d = 6,5—7 см, h = 4,5—5 см.
Яйкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3—5 (2—6), крыху падоўжаныя, часта ўздутыя. На белым або шараватым фоне сьветла-шэрыя ці шэра-фіялетавыя глыбокія плямкі (якіх няма на яйках A. arvensis), паверхневыя — густыя, аліўкава-карычневыя або шэра-карычневыя. Часам утвараюць пояс або «шапачку» на шырокім канцы. Памеры: 22,0 × 17,0 мм (19,0—25,5 × 15,0—19,5 мм).
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эўропа (акрамя поўначы), паўдёвая і цэнтральная Азія да паўнёва-ўсходняга Кітаю і ўсходняй Індыі, на поўдзень да Арабійскага паўвострава, паўночная Афрыка, а таксама ад Маўрытаніі і Сэнэгалу да Самалі.
Пералёты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аселы, папуляцыі з крайняй паўночнай часткі арэала — пералётныя.
Месца зімовак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У межах гнездавога арэала, за выключэньнем паўночнай часткі.
На Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У паўночнай і ў цэнтральнай частцы адзначаецца падвід G. c. cristata, а на поўдні G. c. tenuirostris, які, аднак, часьцей не адрозьніваецца ад папярэдняга падвіду і лічыцца яго сынонімам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ахова птушак Бацькаўшчыны
- ^ The Clements Checklist. Cornell Lab of Ornithology. Праверана 28 July 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жаўрук-сьмяцюх — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў