Канстантын Палубінскі
Герб «Палубінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1640 |
Род | Палубінскія |
Бацькі | Аляксандар Палубінскі Ганна Алемані |
Жонка | Соф’я з Сапегаў |
Дзеці | Аляксандар Гіляры, Габрыэль, Яўстах Канстантын, Канстанцыя, Кацярына, Казімер, Крыстына, Эўфрасіньня, Петранэла, Альжбета Тэадора, Геранім Канстантын |
Канстантын Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1625—1633), ваявода парнаўскі (з 1633).
Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра, лідзкага падкаморага, і Ганны Алемані.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй (1600—1629) і Маскоўскай дзяржавай (1609—1618).
Займаў пасады слонімскага пісара земскага ў 1616—1621 і маршалка ў 1621—1625, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1627.
З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў дамініканскі кляштар у мястэчку Дзярэчын[2].
Ажаніўся з Соф’яй (каля 1595 — каля 1657), дачкой ваяводы амсьціслаўскага Андрэя Сапегі. У 1656, па сьмерці свайго стрыечнага брата Казімера Льва Сапегі, Соф’я атрымала частку ягонай спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адыйшлі да яе сына Аляксандра Гіларыя Палубінскага — адзінага, які перажыў бацьку. Апрача сына, меў дачок Кацярыну (жонка кашталяна троцкага Аляксандра Агінскага), Крыстыну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), Петранэлу і Канстанцыю (абедзьве зрабіліся манашкамі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Пазднякоў В. Палубінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 393.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0