Андрэй Сапега (сын Івана)
Герб «Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1565 |
| Памёр | 1611 |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Іван Сапега[d][1] Багдана Друцкая-Канопля[d][1][2] |
| Дзеці | Соф’я Сапега[d][3], Канстанцыя Сапега[d][3][4] і Альжбета Сапега[d][3] |
Іван Сапега (каля 1565—1611) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1600—1605), ваявода амсьціслаўскі (з 1605)[5]. Трымаў Аршанскае староства (з 1588).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Багданы з Друцкіх-Сакалінскіх[6], малодшы брат Льва Сапегі. Адзін зь першых прадстаўнікоў роду, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
У 1585 быў дваранінам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1596 на чале віцебскай і амсьціслаўскай шляхты пад камандаю Крыштапа Радзівіла «Перуна» удзельнічаў у выгнаньні казакаў Налівайкі. У 1597—1600 знаходзіўся на маскоўскай мяжы, перадаючы атрыманую з дапамогаю шпегаў інфармацыю брату Льву і Крыштапу Радзівілу.
У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618) далучыўся да войска каралевіча Ўладзіслава і, імаверна, удзельнічаў у вызваленьні Смаленску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 52. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 171.
- 1 2 3 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek (пол.) / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 160. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 37.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8