Перайсьці да зьместу

Зашчоб’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зашчоб’е
лац. Zaščobje
Дата заснаваньня: Перад 1574 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі
Сельсавет: цэнтар сельсавету
Насельніцтва:
  • 671 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2340
СААТА: 3245844031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°10′42″ пн. ш. 29°52′31″ у. д. / 52.17833° пн. ш. 29.87528° у. д. / 52.17833; 29.87528Каардынаты: 52°10′42″ пн. ш. 29°52′31″ у. д. / 52.17833° пн. ш. 29.87528° у. д. / 52.17833; 29.87528
Зашчоб’е на мапе Беларусі ±
Зашчоб’е
Зашчоб’е
Зашчоб’е
Зашчоб’е
Зашчоб’е
Зашчоб’е
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зашчо́б’е[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар аднайменнага сельсавету.

За 56 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, чыгуначная плятформа Зашчо́б’е (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 105 км ад Гомля.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяло Зашчоўб'е вядомае зь ліста аб падзеле маёнтку Брагін паміж князямі-братамі Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі, датаванага 15-м сакавіка 1574 году[a]. У выніку братэрскага паразуменьня

Село Защовбъе з людми отчизными и неотчизными, з данью грошовою и медовою, з кгрунтом, дубровами, з лесы, чертежами, з ловы зверинными, з полми и сеножатми

дасталося князю Аляксандру[3].

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Зашчоб'е — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што часткі сяла Зашчэлб'е належалі Сялецкаму базыльянскаму манастыру і генэралу-ад'ютанту Амброзію Аскірку[5].

У парэформавы пэрыяд Зашчоб'е адміністрацыйна знаходзілася ў Васілевіцкай воласьці.

На 1909 год у вёсцы Зашчоб'е налічвалася 95 двароў з 527 жыхарамі[6].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зашчоб'е, аднак, у складзе Васілевіцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

  1. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 3385—339
  3. ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 188 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
  4. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  5. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 72
  6. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 74
  7. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85