Перайсьці да зьместу

Джэймз Ўат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Ўат
па-ангельску: James Watt
Дата нараджэньня 19 студзеня 1736(1736-01-19)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 жніўня 1819(1819-08-25)[6][7][8] (83 гады)
Месца сьмерці
  • , Вялікабрытанія[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак інжынэр, хімік, фізык, вынаходнік, прадпрымальнік, матэматык, тэхнік
Навуковая сфэра машынабудаваньне, парасілавая ўстаноўка, вынаходніцтва[d] і стваральнік інструмэнтаў[d][9]
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства[1][10], Француская акадэмія навук[11], Эдынбурскае каралеўскае таварыства[d][1] і Месяцавае таварыства[d][12]
Бацька Джэймз Ўат[d][13]
Маці Агнэса М’юргэд[d][7][13]
Дзеці Джэймз Ўат[d][1][13], Маргарэт Ўат[d][7][13], Грэгары Ўат[d][7][13] і Джэнэт Ўат[d][13]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Джэймз Ўат (па-ангельску: James Watt; 19 студзеня 1736 — 25 жніўня 1819) — шатляндзкі інжынэр і вынаходнік, які сыграў важную ролю ў стварэньні паравога рухавіка ў якасьці практычнай крыніцы энэрґіі. Ён вывучаў прыборабудаваньне і паехаў у 1755 у Лёндан ва ўзросьце 18 год, каб вучыцца ў свайго айца гандлю. У 1757 ён быў прызначаны вынаходнікам прыладаў ува ўнівэрсытэце Глазга; там ён сустрэў фізыка Джозэфа Юлэка, які вывучаў уласьцівасьці тэрмадынамікі і ўласьцівасьці вадзяногоа пару. Ўат вывучаў рухавік Ньюкмэна і зрабіў у ім шэраг важных паляпшэньняў. У 1769 ён запатэнтаваў асобны кандэнсатар (камэру для кандэнсацыі пары) для рухавіка. У 1774—1800 гадах ён працаваў сумесна з вытворцам Мэт’ю Болтанам. Неўзабаве, рухавік Болтана замяніў рухавік Ньюкмэна, які выкарыстоўваліся для перапампоўкі вады з шахт. Іншыя паляпшэньнем было распрацаваньне і ўключэньне рухавіка з падвойным дзеяньняў поршняў (у якім пар падаецца ў абодвы бакі поршні), атрыманьне кантролю над пашырэньнем пара ў цыліндры, мэханізм для пераўтварэньня зваротна-паступальнага руху поршні ў вярчэльны рух і кіраваньне над цэнтрыфуґаю (стварэньне прылады, якая выкарыстоўвае зваротную сувязь для падтрыманьня рухавіка са сталай хуткасьцю). Хоць Ўат непасрэдна і ня вынайшаў паравы рухавік, яго ўдасканалены рухавік быў першым практычным сродкам для эфэктыўнага пераўтварэньня цяпла ў карысную энерґію і зьяўляецца адным з асноўных стымулаў для прамысловае рэвалюцыі.

Джэймз Ўат меў ад нараджэньня кволае здароўе. Маці навучыла яго чытаць, а пісьму і арытмэтыцы яго навучыў тата. Багацьце сям’і Ўатаў часткова паходзіць ад гандлю рабамі і тавараў, якія былі вырабленыя рабамі[14]. Бацькі Ўата былі прэсьбітэрыянцамі і зацятымі прыхільнікамі кавэнантэрскага руху[15], але, не зважаючы на ​​сваё адпаведнае рэлігійнае выхаваньне, пазьней навуковец стаў дэістам[16][17]. Ягоны дзед Томас Ўат працаваў настаўнікам матэматыкі, геадэзіі і навігацыі[18].

Хоць ён пачаў быў вучыцца ў сярэдняй школе Грынака, яго слабае здароўе, і сталыя недамаганьні паклалі гэтаму канец. Вялікую частку году ён быў абмежаваны сьценамі свайго пакою, дзе вучыўся самастойна. Сябар яго бацькі ўбачыўшы аднойчы, што хлопчык малюе на камінку крэйдай нейкія лініі і куты, спытаў: «Навошта Вы дазваляеце дзіцяці марнаваць час; чаму б не паслаць яго ў школу?» Джэймз Ўат-старэйшы адказаў: «Не судзіце яго занадта хутка; перш разьбярыцеся, чым ён заняты». Апынулася, што ён шукаў рашэньне задачы Эўкліда.

Будучы падлеткам, ён захапляўся астраноміяй, хімічнымі вопытамі, навучыўся ўсё рабіць сваімі рукамі, за што атрымаў у навакольлі званьне «майстра на ўсе рукі».

Статуя, усталяваная ў гонар Джэймза Ўата.

Калі хлопцу было 18 гадоў, маці Ўата памерла, а здароўе бацькі пачало пагаршацца. У тым жа годзе Ўат выправіўся дзеля атрыманьня спэцыяльнасьці ў Глазга. Дзеля навучаньня на майстра па сьлясарнай справе бацька ў 1754 годзе выправіў Ўата ў Лёндан. Засвоіўшы за год сямігадовую праграму, Ўат вярнуўся ў Шатляндыю і атрымаў месца майстра-вытворцы дакладных і аптычных прыладаў у Глазгаўскім унівэрсітэце. Будучы навуковец быў яшчэ вельмі малады і, не атрымаўшы поўнай адукацыі, ня меў належных сувязяў, таму ня мог зарэкамендаваць сябе ў якасьці добрага чалядніка па вытворчасьці інструмэнтаў.

Выратаваньнем Ўата была замова Аляксандра Макфарлэйна, які прывёз зь Ямайкі ва ўнівэрсытэт астранамічныя інструмэнты, якія патрабавалі экспертнай увагі. Ўат аднавіў іх, прывёўшы ў працоўны стан, і атрымаў узнагароду. У рэшце рэшт гэтыя інструмэнты былі ўсталяваныя ў абсэрваторыі Макфарлэйна. Пасьля гэтага тры прафэсары прапанавалі майстру стварыць невялікую майстэрню ва ўнівэрсытэце, што і было зроблена ў 1757 годзе. Два прафэсары, фізік і хімік Джозэф Блэк, а таксама знакаміты эканаміст Адам Сьміт сталі сябрамі Ўата[19]. Сустрэча з Блэкам спрыяла распрацоўцы шэрагу новых хімічных прыбораў, неабходных у пазьнейшых дасьледаваньнях Блэка.

У 1774 годзе да Джэймза Ўата зьвярнуўся прафэсар фізыкі ўнівэрсытэту Глазга Джон Андэрсан з просьбай адрамантаваць дзейсны макет паравой машыны Ньюкмэна (мелася на ўвазе «агнявая машына», вынайдзеная ангельскім інжынэрам Томасам Ньюкмэнам), які насамрэч ніколі нармалёва не працаваў. Макет быў абсталяваны 2-цалевым цыліндрам і меў працоўную хаду поршня ў 6 цаляў. Ўат правёў шэраг экспэрымэнтаў, у прыватнасьці, замяніў мэталічны цыліндар на драўляны, змазаны ільняным алеем і высушаны ў печы, паменшыў колькасьць вады, якая паднімаецца за адзін цыкль і макет, нарэшце, запрацаваў. Пры гэтым Ўат пераканаўся ў неэфэктыўнасьці машыны і занёс у канструкцыю шматлікія ўдасканаленьні. Першым значным удасканаленьнем, якое Ўат запатэнтаваў у 1769 годзе, была ізаляваная камэра для кандэнсацыі. Ён ізаляваў паравы цыліндар, а ў 1782 годзе ён вынайшаў машыну падвойнага дзеяньня. Разам зь мяльчэйшымі ўдасканаленьнямі гэтае вынаходзтва дазволіла павялічыць прадукцыйнасьць паравой машыны ў чатыры і больш разы. Акрамя таго, сама машына стала лёгка кіруемай. Паравую машыну сталі ўжываць на заводах і фабрыках у якасьці прываду, што прывяло да рэзкага падвышэньня прадукцыйнасьці працы.

Фінансавыя цяжкасьці вымусілі Ўата ўжо ў сталым веку праводзіць геадэзічныя пошукі, працаваць на будаўніцтве каналаў, будаваць парты і прыстані. Грашовае становішча Ўата ўраўнавалася пасьля таго, як ён уступіў у дзелавыя адносіны зь бірмінггэмскім прамыслоўцам Мэт’ю Болтанам. У гэты час Ўат паступае прапанова ад Расейскай акадэміі навук працаваць у Расеі. Расейскі ўрад прапанаваў ангельскаму інжынэру «занятак, адпаведны зь яго густам і спазнаньнямі» і з штогадовым жалаваньнем у 1000 фунтаў стэрлінгаў. Намер Ўата зьехаць у Расею выклікаў пярэпалах. Болтон, разумеючы якую выгаду можа прынесьці вынаходзтвы Ўата, зрабіў усё магчымае, каб Ўат застаўся на айчыне.

У 1785 годзе Ўат запатэнтаваў вынаходніцтва новай топкі катла, і ў тым самым годзе адна з машын Ўата была ўсталяваная ў Лёндане на піваварным заводзе Сэм’юэла Ўітбрэда для размолваньня соладу. Машына выконвала працу 24 канёў. Машына захавалася да нашых дзён.

Ўат быў рознабакова адораны, лёгка вывучаў мовы, шмат чытаў. Ўолтэр Скот у прадмове да аднаго з сваіх раманаў выказвае зьдзіўленьне разнароднасьці спазнаньняў Ўата, якога ён ведаў у апошнія гады яго жыцьця. Памёр ва ўзросьце 83 гадоў і быў пахаваны ў прыхадзкой царкве ў Гэндсўарту. Неўзабаве ва Ўэстмінстэрскім абацтве быў узьведзены помнік Ўату, выкананы таленавітым скульптарам Ўантры.

Каледж імя Джэймза Ўата ў Грынаку.

Ўат быў пахаваны на тэрыторыі царквы Сьвятой Марыі ў Гэндсўарце ў Бірмінггэме. Пазьнейшае пашырэньне царквы азначае, што ягоная магіла цяпер месьціцца ўнутры царквы[20].

Майстэрня, якую Ўат разьмесьціў на гарышчы і дзе працаваў на пэнсіі, заставалася зачыненай і некранутай да 1853 году, калі яе ўпершыню агледзеў біёграф навукоўца Джэймз Мюргэд. Пасьля гэтага, майстэрню наведвалі час ад часу, але пакідалі яе некранутай, бо бераглі як свайго роду сьвятыню. Прапанова перадаць гэтае памяшканьне ў патэнтнае ведамства ані да чаго не прывяло. Калі дом павінен быў быць зьнесеным у 1924 годзе, памяшканьне і ўсё ягонае зьмесьціва былі перададзеныя Музэю навукі, дзе пакой цалкам аднавілі[21]. Гэты пакой заставаўся на выставе для наведвальнікаў на працягу многіх гадоў, але галерэя потым зачынілася. Майстэрня, тым ня менш, засталася некранутай і захавалася, і ў сакавіку 2011 году была выстаўленая на ўсеагульны агляд як частка новай сталай экспазыцыі «Джэймз Ўат і наш сьвет» у Музэі навукі[22].

Прыкладнае месца нараджэньня Джэймза Ўата ў Грынаку адзначанае статуяй. Акрамя таго, імём навукоўца названая вуліца і бібліятэка ў Грынаку. Гэтая бібліятэка імя Ўата была закладзеная ў 1816 годзе дзякуючы ахвяраваньню Ўата навуковых кнігаў. Бібліятэка сталася часткай навучальнай установы, якой рупіўся сын Ўата, якая ў канчатковым выніку была ператвораная ў каледж імя Джэймза Ўата. Бібліятэка, перададзеная мясцовым уладам у 1974 годзе, цяпер таксама зьмяшчае краязнаўчую калекцыю і архівы Інвэрклайду, а ў вэстыбюлі сёньня месьціцца вялікая статуя навукоўца. Скульптуры Ўата ўсталяваныя на Джордж-сквэр у Глазга, а таксама на Прынцэс-стрыт у Эдынбургу. Таксама ўганараваньне памяці навукоўца маюцца ў Бірмінггэме.

Каледж імя Джэймза Ўата значна пашырыўся ад свайго заснаваньня і сёньня ўлучае кампусы ў Кілўінінгу, Фінарт-стрыт і набярэжнай у Грынаку, а таксама спартовы кампус у Ларгсе. Імём навукоўца названыя дзясяткі будынкаў унівэрсытэтаў і каледжаў, пераважна навукова-тэхнічных. Дом Мэт’ю Болтана, вядомы як Сога-гаўс, у якім цяпер месьціцца музэй, ушаноўвае працу абодвух мужчынаў. Інжынэрны факультэт Глазгаўскага ўнівэрсытэта мае сваю сядзібу ў будынку Джэймза Ўата, дзе месьцяцца катэдры машынабудаваньня і аэракасьмічнай тэхнікі. Велізарная карціна Джэймза Ўата, які разглядае парасілавую ўстаноўку, пэндзьля Джэймза Экфарда Лодэра цяпер належыць Нацыянальнай галерэі Шатляндыі.

  • Dickinson, H. W., James Watt (1936);
  • Dickinson, H. W., and Vowles, H. P., James Watt and the Industrial Revolution (1943);
  • Robinson, Eric H., and Musson, James, eds., James Watt and the Steam Revolution: A Documentary History (1969)
  1. ^ а б в г д Bramwell F. Watt, James (1736-1819) (DNB00) (анг.) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885.
  2. ^ James Watt // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ Brozović D., Ladan T. James Watt // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ http://www.telegraph.co.uk/science/science-news/4750891/The-power-behind-the-Industrial-Revolution.html
  5. ^ http://www.theguardian.com/culture/2011/mar/20/james-watt-workshop-science-museum
  6. ^ Kingsford P. W. James Watt // Encyclopædia Britannica (анг.)
  7. ^ а б в г Lundy D. R. James Watt // The Peerage (анг.)
  8. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  9. ^ а б https://www.gla.ac.uk/schools/engineering/inthenews/introducingthejameswattschoolofengineering/
  10. ^ https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA8295&pos=1
  11. ^ https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-w.html
  12. ^ https://lunarsociety.org.uk/orignal-lunar-men/
  13. ^ а б в г д е Kindred Britain
  14. ^ «Scotland and Slavery». National Galleries Scotland.
  15. ^ Klooster, John W. (2009). «Icons of invention: the makers of the modern world from Gutenberg to Gates». Vol. 1. ABC-CLIO. — С. 30. — ISBN 978-0-313-34743-6.
  16. ^ Dickinson, Henry Winram; Jenkins, Rhys; Committee of the Watt Centenary Commemoration (1927). «James Watt and the steam engine: the memorial volume prepared for the Committee of the Watt centenary commemoration at Birmingham 1919». Clarendon press. — С. 78.
  17. ^ McCabe, Joseph (1945). «A Biographical Dictionary of Ancient, Medieval, and Modern Freethinkers». Haldeman-Julius Publications.
  18. ^ Tann, Jennifer (2013) [2004]. «Watt, James (1736–1819)». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press. — doi:10.1093/ref:odnb/28880.
  19. ^ Robinson, Eric; McKie, Doublas (1970). «Partners in Science: Letters of James Watt and Joseph Black». Cambridge, Massachusetts.
  20. ^ Kelly, E. R. (1878). «The Post Office Directory of Birmingham». London: Kelly and co. — С. 176.
  21. ^ «Garret workshop of James Watt». Making The Modern World.
  22. ^ «James Watt’s legendary 'magical retreat' to be revealed at Science Museum». Science Museum.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]