Дашы
Дашы | |
польск. Dasze | |
Былая назва: | Дашэвічы |
Мясцовая назва: | Dašy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Кляшчэлі |
Насельніцтва: | 241 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-250 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.25° у. д.Каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.25° у. д. |
Дашы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дашы́ (па-польску: Dasze, па-падляску: Dašý[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 693.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міколу ў Косьнай). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 1533 году ў выніку валочнай памеры для места Кляшчэлі невялікія пасёлкі ў іх навакольлі былі абяднаныя ў вялікія вёскі-прадмесьці. Так была заснаваная Косьная-Дашэвічы (у Косьнай месьцілася сядзіба фалварку, а Дашэвічы былі вёскай-прадмесьцем)[4]. Пасьля Люблінскай вуніі побач з Дашамі праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага і ВКЛ (Дашы заставаліся на падляскім, польскім яе баку). Па сьведчаньнях Міхала Мартыновіча ў лесе побач з Дашамі захаваліся сьледы гэтай мяжы ў відзе невялікіх капцоў[5]. У міжваенны пэрыяд Дашы прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 307 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[6].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гміна ў лічбах (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 23 красавіка 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 47
- ^ Кляшчэлі. Парафія сьв. Жыгімонта (пол.) Праверана 23 красавіка 2015 г.
- ^ Гісторыя (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 23 красавіка 2015 г.
- ^ Касьцевіч, Хрысьціна Дашы. Кніжка Марка Мартыновіча. Варта пазнаёміцца за сваёй гісторыяй. (пол.) Kurier Poranny, 29 верасьня 2013 Праверана 23 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 23 красавіка 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Marek Martynowicz, Dasze — Dasze, 2013.
|
|