Перайсьці да зьместу

Давід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давыд
іўр. דָּוִיד
Цар Ізраілю
Цар Давыд працы Пэдра Бэругетэ (XV стагодзьдзе)
2-і цар аб’яднанага Ізраільскага царства
Папярэднік Саул
Наступнік Саламон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1039 да н. э.[1],
Памёр 969 да н. э.[3],
Нашчадкі Саламон
Сужэнец Бэрсабія, Авігея[d], Эгла[d][4][5], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d], Суламіта, Maacah[d] і Avishag[d]
Бацька Ясэй

Давы́д (па-габрэйску: דָּוִד; каля 1035 да н. э., Бэтлеем — каля 965 да н. э., Ерусалім) — цар юдэйскі, потым другі цар ізраільска-юдэйскі, малодшы сын Ясэя з Бэтлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога запавету, у юнацтве Давыд пасьвіў авечак і вылучаўся добрай гульняў на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэньня яго сваёй гульняў у час царскага сумнага настрою. Пасьля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносінаш цара Саула, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад перасьледу Саула ў п аўднёвай Палестыне, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[6].

Пасьля гібелі ў бітве зь філістымлянамі Саула і ягоных сыноў Давыд быў абвешчаны царом Юдэі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Ерусалім, куды перанёс з Хэўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Юдэйскае царства, якое дасягнула межаў Эгіпту. У выніку краіна і ейная сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэньня аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Ерусалім гэтам званы каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэньне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 да н.э., ня скончаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэньня стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцянаў і філістымлянаў)[6].

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Егавы, то бок Першы ерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж ягонымі шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыцьцявіць да канца гэтую задуму. Пры жыцьці Давыд толькі пасьпеў сабраць у Ерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, працоўных і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм ягоны сын Саламон, які нарадзіўся ад Батшэбы, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыя[6].

У габрэйскім фальклоры Давыд паказваецца сьмелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складаньне псалмоў[6].

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Давідсховішча мультымэдыйных матэрыялаў