Бэрсабія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Давід і Бэрсабія

Бэрсабія (па-габрэйску: בת שבע) — дачка Ліяма [1], удава Урыі Хэтэяніна, жонка цара Давід а і маці цара Саламона.

У Старым Запавеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Бібліі, Бэрсабія была жанчынай рэдкай прыгажосьці. Цар Давід, адпачывпаючы на даху свайго двара, убачыў унізе як купалася Бэрсабію. Яе муж, Урыя Хэтэянін, знаходзіўся ў той час удалечыні ад дома, на службе ў войску Давіда. Бэрсабія ня спрабавала спакусіць цара, пра што сьведчыць біблейскі тэкст. Але Давід спакусіўся прыгажосьцю Бэрсабіі і загадаў, каб яе даставілі да яго. У выніку іх адносінаў яна зацяжарыла. Пазьней Давід напісаў ваяводу, што быў над Урыяй ліст, у якім загадаў паставіць Урыю там, дзе будзе самая моцная бітва, і няхай адступяць ад яго, каб ён быў забіты і памёр. Сапраўды, так і адбылося, і Давід пасьля ажаніўся на Бэрсабіі. Іх першае дзіця пражыло ўсяго некалькі дзён. Давід пазьней раскайваўся ў зробленым. Гэтая гісторыя паслужыла сюжэтам для многіх вядомых жывапісных палотнаў.Пры ўсёй сваёй высокім становішчы самай каханай з жонак Давіда Бэрсабія заняла месца ў цені і паводзіла сябе годным чынам. Давід вянчаў на царства пасьля сябе Саламона, сына Бэрсабіі. Бэрсабія была мудрай жанчынай і заўсёды спадзявалася на Бога. У адносінах да Давіда яна стала маўклівай і кахаючай жонкай і добрай маці сваім дзецям (Саламону і Натану).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2Цар | 11 : 3