Перайсьці да зьместу

Суламіта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Суламіта й Марыя» працы Франца Пфора.

Суламіта — каханая нявеста цара Саламона, біблейскі пэрсанаж (Песьня 7:1). Дзяўчына нябачанай прыгажосьці, якая пасьвіла статкі на ізраільскіх раўнінах. «Калі ты ня ведаеш, найпрыгажэйшай з жанчын, то ідзі сабе па сьлядох і пасьві каля буданоў пастушыных казьляняткі.» (Песьня 1:8). Суламіта, як распавядае кніга Найвышэйшая песьня Саламонава, была закаханая ў маладога пастуха. «Мой любімы — ён мой, я яго, ён пасьвіць сярод лілеяў» (Песьня 2:16).

Прыгожая, стройная й смуглявая, блакітнавокая прыгажуня хутка заваявала сымпатыі ізраільскага цара Саламона. Саламон дорыць ёй падарункі, але ягоны запал не зьяўляецца гарачым і ўзаемным. Суламіта адмаўляе цару, і вяртаецца да свайго ўлюбёнага. Яна апісвае сваю пазыцыю ў канчатковых радках кнігі: «Мой вінаграднік што маю яго, пры мне! Табе, Саламон, хай тысяча будзе, а варце яго плёну дзьвесьце». Вінаграднік зьяўляецца сымбалем цнатлівасьці. Суламіта раіць бегчы свайму каханаму ад царскага сердаваньня, і імкнецца зноўку пачуць голас пастуха, які паланіў ейнае сэрца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]